Ала Віктараўна Смаляк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ала Віктараўна Смаляк (нар. 7 верасня 1973, Бярозаўка, Лідскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч,
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 7 верасня 1973 года ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці[1].
Скончыла Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі[1].
Працавала памочніцай выхавацелькі ў дзіцячым садзе № 3 у Бярозаўцы; прадаўцом-касіркай у ТАА «Лідская кампанія» (г. Бярозаўка); прадаўцом на прадпрыемстве шклозавод «Нёман» (г. Бярозаўка); прадаўцом аптава-рознічнага прадпрыемства «Аблгандальсаюз» (г. Гомель); таваразнаўцам вытворча-камерцыйнай фірмы «КВІТ» (г. Гомель); старшынёй Навабеліцкай раённай арганізацыі г. Гомеля Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа[1].
Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа[1][2].
Выбіралася дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў ад Навабеліцкай выбарчай акругі № 8 і ўваходзіла ў пастаянную камісію па развіццю сацыяльнай сферы[3].
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці[4].
Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Гомельскай вобласці (вылучана ад Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1] (2018)[6].
Зноскі
- Смоляк Алла Викторовна — Члены Совета Республики — Официальный сайт Совета Республики . Совет Рэспублікі. Праверана 28 жніўня 2025.
- Дэпутацкі корпус(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2022. Праверана 2 верасня 2022.
- Пастаянныя камісіі абласнога Савета дэпутатаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2022. Праверана 2 верасня 2022.
- СМОЛЯК АЛЛА ВИКТОРОВНА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2022. Праверана 2 верасня 2022.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads