Ала Мікалаеўна Бодак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ала Мікалаеўна Бодак (нар. 30 жніўня 1967, Роўна, УССР) — беларускі палітык, суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 2019). Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 30 жніўня 1967 года ў Роўна.
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працавала старшым кансультантам, кансультантам 2 катэгорыі ўпраўлення законапраектных работ Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, кансультантам 1 катэгорыі, вядучым спецыялістам, галоўным спецыялістам аддзела заканадаўства аб сацыяльна-культурным будаўніцтве ўпраўлення заканадаўства аб дзяржаўным і сацыяльным будаўніцтве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, намеснікам начальніка ўпраўлення — начальнікам аддзела заканадаўства аб сацыяльна-культурным будаўніцтве ўпраўлення заканадаўства аб сацыяльна-культурным будаўніцтве, начальнікам упраўлення заканадаўства аб дзяржаўным і сацыяльным будаўніцтве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, начальнікам упраўлення заканадаўства аб дзяржаўным, сацыяльным будаўніцтве і забеспячэнні асноўных правоў і свабод грамадзян Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, выконваючым абавязкі дырэктара, дырэктарам Дэпартамента нарматворчай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, начальнікам галоўнага ўпраўлення нарматворчай дзейнасці ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
З 9 студзеня 2009 года[1] па 13 кастрычніка 2016 года[2] працавала намеснікам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[3].
З сакавіка 2019 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь[4].
Remove ads
Зноскі
- Бодак Ала Мікалаеўна Архівавана 18 жніўня 2020.
- http://www.kc.gov.by/be/document-1133 Архівавана 8 кастрычніка 2020.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads