Ала Мікалаеўна Мураўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ала Мікалаеўна Мураўская (нар. 22 сакавіка 1985, Мінск, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цяжкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа[2]. Выступала за зборную Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Навучалася ў СДзЮШАР «Гарызонт» пад кіраўніцтвам Андрэя Валер’евіча Ваўлева, зя якога пазней выйшла замуж[3]. Выступала пад яго кіраўніцтвам у клубах РШВСМ-Анега-Гарызонт-2, РШВСМ-РВАР, РШВСМ-Гарызонт, «Мінск-2006» / «Цмокі-Мінск» / БК «Мінск» і «Бярэзіна-РЦАР». Таксама выступала за клубы Расіі, Літвы і Латвіі.
За жаночую зборную Беларусі выступала ў 2004—2005 і 2012—2013 гадах[4]. У чэрвені 2012 года ў час матча са зборнай Ізраіля атрымала пашкоджанне і выбыла да канца кваліфікацыйнага адбору чэмпіянату Еўропы-2013[5]. У чэрвені 2013 года згуляла за зборную на чэмпіянаце Еўропы-2013[6].
Remove ads
Кар’ера
- 1999—2000 — РШВСМ-Анега-Гарызонт-2 (Мінск)
- 2000—2001 — РШВСМ-РВАР (Мінск)
- 2001—2002 — РШВСМ-Гарызонт (Мінск)
- 2002—2004 — Бярэзіна-БДАФК (Барысаў)
- 2004—2005 — Дынама (Маскоўская вобласць, Расія)
- 2005—2006 — Бярэзіна-БДУФК (Барысаў)
- 2006—2007 — Мінск-2006
- 2007 — Бярэзіна-РЦАР (Барысаў)
- 2007—2009 — Арві (Марыямпале, Літва)
- 2009—2011 — Бярэзіна-РЦАР (Барысаў)
- 2011—2012 — Алімпія (Гродна)
- 2012 — Бярэзіна-РЦАР (Барысаў)[9]
- 2012 — ТТТ (Рыга, Латвія)
- 2012—2013 — Бярэзіна-РЦАР (Барысаў)
- 2013—2014 — пропуск сезону (дэкрэтны адпачынак)
- 2014—2022 — Цмокі-Мінск
- 2022—2023 — Мінск
Remove ads
Дасягненні
Чэмпіёнка Беларусі (6): 2009/2010, 2014/2015, 2016/2017, 2017/2018, 2018/2019, 2019/2020.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (7): 2001/2002, 2002/2003, 2003/2004, 2005/2006, 2006/2007, 2015/2016, 2020/2021.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Літвы (2): 2007/2008, 2008/2009.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Латвіі (1): 2011/2012.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2021/2022, 2022/2023.
Уладальнік Кубка Беларусі (5): 2003, 2016, 2017, 2018, 2019.
Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (1): 2014/2015.
Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (2): 2015/2016, 2017/2018.
Сярэбраны прызёр Еўрапейскай лігі (1): 2018/2019.
Зноскі
- Ala Murauskaya // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- Баскетбольный тренер Андрей Вавлев: победы не должны делать тебя заносчивым(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2025. Праверана 9 кастрычніка 2023.
- Алла Муравская(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2023. Праверана 16 ліпеня 2023.
- Чемпионат Европы 2013 Франция(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2023. Праверана 9 кастрычніка 2023.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads