Алегейні (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алегейні (англ.: Allegheny River) — рака ў Паўночнай Амерыцы, выток ракі Агая. Даўжыня ракі — 516 км, плошча басейна — 30 300 км². Сярэдні расход вады — 559 м³/с.
Алегейні пачынаецца ў акрузе Потэр штата Пенсільванія (ЗША), у гарах Апалачы (Алеганскае плато), на вышыні 410 метраў, паблізу возера Жын і Сускеганы; яна паварочвае спачатку на паўночны ўсход на тэрыторыю штата Нью-Ёрк, дзе яна прымае Грыет-Валі-Эрык і набліжаецца да горада Олеан; затым, выгінаючыся да паўднёвага захаду, вяртаецца ў Пенсільванію і пад Пітсбургам злучаецца з Манангахілай, якой яна саступае па шырыні, але пераўзыходзіць яе па колькасці вады і хуткасці цячэння; абедзве ракі разам утвараюць тут шырокую, у 540 м, раку Агая.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads