Манангахіла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Манангахіла
Remove ads

Манангахіла (англ.: Monongahela River) — рака на поўначы цэнтральнай часткі штата Заходняя Віргінія і на паўднёвым захадзе штата Пенсільванія, ЗША. Даўжыня — каля 209 км; плошча басейна — 19 011 км². Сярэдні расход вады складае 358 м³/с.

Хуткія факты Манангахіла, Характарыстыка ...

Бярэ пачатак ад зліцця рэк Уэст-Форк і Тайгарт, каля горада Фэрмант, штат Заходняя Віргінія. Зліваючыся з ракой Алегейні, утварае раку Агая. Прымае два буйныя прытокі: раку Чыт каля горада Пойнт-Марыён і раку Ёкагейні каля горада Мак-Кіспарт. З’яўляецца суднаходнай амаль на ўсёй сваёй плыні.

На рацэ размешчаны каля сямі дзясяткаў населеных пунктаў, у тым ліку Каліфорнія.

У ледавіковую эпоху (да наступу ледніка прыкладна 900 000 гадоў таму) рака цякла на поўнач з тэрыторыі акругі Льюіс у напрамку сучаснага Пітсбурга, дзе злівалася з Ніжняй Алегейні і працягвала цечу на захад да ракі Агая да бора Бівер. У Біверы Манангахіла злівалася з папярэднікам вярхоўяў Агая і працягвала плынь на паўночны захад уверх па сучаснай даліне ракі Бівер. Перасякаючы водападзел возера Эры, гэтая рака ўпадала ў старажытную раку Святога Лаўрына на тэрыторыі сучаснай Канады.

Remove ads

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads