Алег Адольфавіч Валодзька
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег (Адольф) Адольфавіч Валодзька (17 ліпеня 1946, в. Старчуны, Пастаўскі раён — 28 сакавіка 2019) — беларускі спецыяліст у галіне сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі, кіраўнік-рацыяналізатар, грамадскі дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1988). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі.
У 22 гады стаў старшынёй калгаса імя Суворава Пастаўскага раёна (у цяперашні час СВК «Навасёлкі-Лучай»). Стаўшы самым маладым кіраўніком, ён здолеў з адсталага калгаса зрабіць перспектыўную, квітнеючую гаспадарку, якую нязменна ўзначальваў больш за 40 гадоў[1]. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971)
- Ордэн Леніна (1973)
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1981)
- Ордэн Дружбы народаў
- У 1981 годзе прысвоена званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР».
Ганаровае званне Герой Сацыялістычнай Працы з узнагароджаннем Ордэнам Леніна і Залаты медалём «Серп і молат» прысвоена ў 1988 годзе.
Зноскі
- ВОЛОДЬКО Адольф Адольфович Архівавана 31 мая 2014. (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads