Алег Аляксандравіч Шэпель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег Аляксандравіч Шэпель (нар. 13 ліпеня 1967, в. Ухлясць, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі спартсмен, лёгкаатлет і футбаліст (інваспорт), заслужаны майстар спорту СССР, шматразовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 13 ліпеня 1967 года ў вёсцы Ухлясць Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці[1]. У раннім узросце страціў маці. Бацька з-за прыватных камандзіровак па працы аддаў сына ў Шклоўскую спецыялізаваную школу для дзяцей са слабым зрокам[2]. Хлопчык захапляўся музыкай, лёгкай атлетыкай з шахматамі[2].
Скончыў у 1991 годзе Беларускі інстытут культуры[3].
Завяршыўшы актыўныя выступленні, Шэпель заняўся рэстаранным бізнесам. Ён быў датычны да адкрыцця ўстановы «Ля фантана»[2].
З 1993 года працуе дырэктарам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. З 2002 года — старшыня Цэнтральнага праўлення Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі, член Нацыянальнага алімпійскага камітэта[1].
У 2017—2020 гадах быў членам Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы Беларусь — Расія[1].
Быў затрыманы прыкладна ў канцы ліпеня 2025 года разам з дырэктарам віцебскага прадпрыемства "Элект" Аляксандрам Пілатавым. Знаходзіцца ў віцебскім СІЗА[4].
Remove ads
Скандал са сцягам Расіі
На адкрыцці Летніх Паралімпійскіх гульняў 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра разам з беларускай камандай выйшаў Андрэй Фомачкін са сцягам Расіі, чыя каманда была раней у поўным складзе дыскваліфікавана Міжнародным паралімпійскім камітэтам на падставе дакладу Мак-Ларэна, дзе сцвярджалася, што ўжыванне допінгу падтрымлівалася ў Расіі на дзяржаўным узроўні[5].
Даручэнне пранесці сцяг аддаў кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель, які быў упэўнены, што расійскіх паралімпійцаў несправядліва не былі дапусцілі да Алімпіяды і вінаватыя ў гэтым ЗША[2].
![]() |
Тут бачны почырк Амерыкі. Чаму? Таму што яны спачатку страляюць, а потым ужо давайце разбірацца, можа быць, праз нейкі час папросяць прабачэння, што не мелі рацыі. Гэта ўсюды. Сцэнарый адзін і той жа. Ён настолькі просты і так часта паўтараецца. | ![]() |
Пасля акцыі Алег Шэпель заявіў, што гэта была не палітычная акцыя, а жэст салідарнасці з адхіленымі ад гульняў расійскімі атлетамі[6][2].
Remove ads
Спартыўная кар’ера
У лёгкай атлетыцы ягонымі трэнерамі былі Павел Гойхман, Валерый Каламеец і Ігар Лапшын, у міні-футболе — Анатоль Усенка[1]. Шэпель стаў пяціразовым чэмпіёнам Паралімпійскіх гульняў: тры залатыя медалі атрымаў у 1988 годзе ў Сеуле (пяціборства, скачок у даўжыню, скачок у вышыню), адзін — у Барселоне 1992 (бег на 400 м), адзін — у Атланце 1996 (скачкі ў вышыню). Чатыры разы станавіўся прызёрам: у Сіднеі 2000 заваяваў бронзу (скачкі ў вышыню, бег на 400 м, эстафета 4×400 м)[1][3].
У 1988—2001 гадах заваёўваў званні сяміразовага чэмпіёна свету і трынаццаціразовага чэмпіёна Еўропы па лёгкай атлетыцы. У 1998 годзе стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету (Мадрыд, скачкі ў вышыню). Таксама заваёўваў тытулы чэмпіёна свету (1998, Кампінас, Бразілія) і чэмпіёна Еўропы (2001, Парыж) па міні-футболе[1]. З’яўляецца шматразовым рэкардсменам свету па лёгкай атлетыцы[3].
Узнагароды
У 1989 годзе яму было прысвоена званне заслужанага майстра спорту СССР. У 2004 годзе стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі «Беларускі спартыўны Алімп». У 2014 годзе атрымаў званне «Ганаровы грамадзянін Быхаўскага раёна»[1].
Шэпель узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, ордэнам Дружбы народаў, а таксама ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму Беларусі за вынікі выступлення нацыянальнай зборнай па інваспорце на ХІІ зімовых Паралімпійскіх гульнях 2018 года ў Пхёнчхане[1].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads