Летнія Паралімпійскія гульні 2016

From Wikipedia, the free encyclopedia

Летнія Паралімпійскія гульні 2016
Remove ads

Летнія Паралімпійскія гульні 2016 (афіцыйна — XV Паралімпійскія летнія гульні) пройдуць з 7 па 18 верасня 2016 года ў бразільскім Рыа-дэ-Жанэйра. Будуць разгуляны 528 камплектаў у 22 відах спорту. Упершыню будуць праведзены спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ і па трыятлоне. Спаборніцтвы пройдуць на тых жа пляцоўках, якія былі выкарыстаны для летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года.

Хуткія факты XV летнія Паралімпійскія гульні 2016, Горад-арганізатар ...
Remove ads

Краіны-ўдзельніцы

Больш інфармацыі Краіны-ўдзельніцы ...

Адхіленне расійскай зборнай

7 жніўня 2016 года Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) абвясціў пра рашэнне адхіліць ад Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра ўсю зборную Расіі[1]. Такое рашэнне было прынята на падставе дакладу Мак-Ларэна, у якім сцвярджаецца, што ўжыванне допінгу падтрымлівалася ў Расіі на дзяржаўным узроўні[1][2]. Паралімпійскі камітэт Расіі спрабаваў абскардзіць гэтае рашэнне ў Спартыўным арбітражным судзе, аднак 23 жніўня той адмовіў у задавальненні апеляцыі Паралімпійскага камітэта Расіі[3][4].

У сувязі з адхіленнем расійскай зборнай ад удзелу ў Летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 года расійскія тэлеканалы адмовіліся ад іх трансляцыі. 6 верасня 2016 года тэлеканал МАТЧ-ТБ адмовіўся ад трансляцыі Паралімпійскіх гульняў 2016 з-за адсутнасці на гульнях расійскай зборнай, а адпаведна і цікавасці аўдыторыі Расіі. Замест Паралімпійскіх гульняў 2016 канал будзе трансляваць спаборніцтвы расійскіх спартсменаў паміж сабой[5].

На цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў 2016 член беларускай дэлегацыі Андрэй Фомачкін пранёс сцяг Расіі на працягу чвэрці круга па стадыёне, перш чым сцяг у яго адабралі арганізатары. Учынак Фомачкін падтрымалі прадстаўнікі Беларусі і Расіі[6].

Remove ads

Каляндар

 ● Цырымонія адкрыцця ● Кваліфікацыя спаборніцтваў ● Фіналы спаборніцтваў ● Цырымонія закрыцця
Больш інфармацыі Верасень, Медалі ...
Remove ads

Спонсары

Сусветныя паралімпійскія партнёры
Афіцыйныя фундатары гульняў 2016
Афіцыйныя памочнікі гульняў 2016
Афіцыйныя пастаўшчыкі гульняў 2016
  • Манетны двор Бразіліі[en]
  • Gas Natural[en]
  • EF Education First
  • Otto Bock[en]

Гл. таксама

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads