Алег Васілевіч Бераснеў

вучоны ў галіне машынабудавання From Wikipedia, the free encyclopedia

Алег Васілевіч Бераснеў
Remove ads

Алег Васілевіч Бе́раснеў (21 жніўня 1940, Хойнікі — 2 красавіка 2014) — беларускі вучоны ў галіне дынамікі трываласці і надзейнасці машын. Доктар тэхнічных навук (1982), прафесар (1986), член-карэспандэнт АН БССР (1986). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000).

Хуткія факты Алег Васілевіч Бераснеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў 1961. Пасля з 1961 па 1964 працаваў на Валагодскім паравозавагонарамонтным заводзе. З 1964 года ў Інстытуце праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР: інжынер, кіраўнік групы, старшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, намеснік дырэктара па навуковай рабоце. У 1978—2002 гг. дырэктар гэтага інстытута, у 2002—2008 гг. загадчык лабараторыяй. З 2008 галоўны навуковы супрацоўнік, намеснік загадчыка аддзялення Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Даследаванні па прагназаванні і пошуку шляхоў павышэння надзейнасці, зніжэння дынамічнай нагружанасці і вібраакустычнай актыўнасці прывадных механізмаў машын. Распрацаваныя пры яго ўдзеле прынцыпы, правілы і парадак прагназавання надзейнасці вырабаў машынабудавання пры праектаванні адлюстраваны ў дзяржаўных стандартах і нарматыўнай тэхнічнай літаратуры. Ім развіты новы навуковы напрамак па распрацоўцы тэарэтычных асноў і інжынерных методык канструявання і разліку, стварэнню і даследаванню зубчастых колаў, якія самаўсталёўваюцца, і прывадных механізмаў на іх аснове.

Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, 22 брашур, 108 аўтарскіх пасведчання на вынаходкі і патэнты.

Асноўныя працы

  • Исследование влияния технологии окончательной обработки зубчатых колес на их работоспособность. М., 1971 (совм. с А. С. Соболевым).
  • Пути повышения надежности машин. Мн.: Наука и техника, 1979 (совм. с И. С. Цитовичем).
  • Самоустанавливающиеся зубчатые колеса. Мн.: Наука и техника, 1983.
  • Аналитические методы механики в динамике приводов. Мн.: Навука і тэхніка, 1992 (совм. с А. М. Гоманом, Н. Н. Ишиным).
  • Зубчатые передачи с повышенной податливостью зубьев. Мн.: Навука і тэхніка, 1993 (совм. с И. В. Жуком, А. Н. Неделькиным).
  • Нормирование надежности технических систем. Мн.: Технопринт, 2004 (совм. с Ю. Л. Солитерманом, А. М. Гофманом).
Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1981), медалём «За доблесную працу», дзвюма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads