Алег Міхайлавіч Слінько
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег Міхайлавіч Слінько (нар. 4 верасня 1975, в. Азяраны, Дзятлаўскі раён) — беларускі гаспадарчы дзеяч і дэпутат.
Біяграфія
Нарадзіўся 4 верасня 1975 года ў вёсцы Азяраны Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці[1].
Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію[1]. Працаваў заатэхнікам-селекцыянерам, начальнікам участка свінакомплексу, кіраўніком аддзялення саўгас-камбіната «Зара»[1]. Дырэктар гэтага прадпрыемства[1].
Быў дэпутатам Гомельскага абласнога і Мазырскага раённага Саветаў дэпутатаў 28-га склікання[1].
Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads