Алег Сяргеевіч Бычак

Герой Савецкага Саюза (1944) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Але́г Сярге́евіч Бы́чак (18 верасня 1921, г. Бабровіца, Чарнігаўская вобласць — 7 мая 1944, в. Ліпава, Мядзельскі раён) — старшы лейтэнант дзяржбяспекі Народнага камісарыята унутраных спраў БССР, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944)[1].

Хуткія факты Алег Сяргеевіч Бычак, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 18 верасня 1921 года ў пасёлку Бабровіца (цяпер — Чарнігаўская вобласць Украіны) ў рабочай сям’і.

Скончыў сярэднюю школу, быў рабочым. У 1940 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У тым жа годзе ўступіў ва УКП(б). У 1941 годзе скончыў пяхотнае вучылішча ў Буйнакску.

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах. У верасні — лістападзе 1941 года — памочнік камандзіра ўзвода атрада «Шпілявы», які выконваў спечыяльнае заданне на акупаванай тэрыторыі Калінінскай, Смаленскай абласцей РСФСР і Віцебскай вобласці БССР[1].

У сакавіку 1942 года ў складзе спецыяльнага атрада быў накіраваны ў варожы тыл, на акупаваную тэрыторыю Віцебскай вобласці БССР[2]. Першапачаткова быў камісарам, затым, з чэрвеня 1943 года — камандзірам атрада «Трэція», які дзейнічаў на тэрыторыі Літоўскай ССР, Вілейскай, Віцебскай і Мінскай абласцей БССР[1].

Бычак прымаў актыўны ўдзел у партызанскіх аперацыях. За час баявой дзейнасці атрада яго байцамі было знішчана 69 эшалонаў, больш за 4 кіламетраў чыгункі, 16 мастоў, 6 складоў, электрастанцыя, вялікая колькасць варожых салдат і афіцэраў. 7 мая 1944 года падчас выканання чарговага спецыяльнага задання па падрыву стратэгічна важнага чыгуначнага моста Бычак загінуў. Быў пахаваны ў вёсцы Ліпава Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, затым пасля заканчэння вайны прах Бычака быў перавезены ў Бабровіцу і пахаваны на яе цэнтральнай плошчы[2].

Remove ads

Узнагароды

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лістапада 1944 года за «умелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі аператыўна-чэкісцкай групы ў тыле ворага і праяўленыя пры гэтым асабістую мужнасць і гераізм» старшы лейтэнант дзяржбяспекі Алег Бычак пасмяротна быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга і шэрагам медалёў[2].

Памяць

Імем Алега Бычака названы вуліца ў гарадскім пасёлку Мядзел і вуліца ў горадзе Бабровіца[2]. Матэрыялы пра яго экспануюцца ў Мядзельскім музеі народнай славы. У вёсцы Ліпава, на месцы, дзе быў пахаваны А. С. Бычак, усталяваны мемарыяльны знак, а на доме, у якім знаходзіўся штаб партызанскага атрада, — мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. Бычёк Олег Сергеевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 96. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads