Алег Уладзіміравіч Рыжанкоў

беларускі біятланіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Але́г Уладзі́міравіч Рыжанко́ў (15 снежня 1967, Найстэн'ярві, Карэльская АССР, РСФСР) — беларускі біятланіст, удзельнік 4 Алімпійскіх гульняў, сцяганосец беларускай зборнай на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года ў Турыне. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1996). Уладальнік малага Кубка свету ў складзе эстафетнай зборнай у сезоне 2002/03, Чэмпіён свету ў эстафеце ў 1999 годзе.

Хуткія факты Алег Рыжанкоў, Поўнае імя ...
Remove ads

Біяграфія

Пачаў займацца біятлонам у 1985 годзе. Пачаў заняткі ў дзіцячай спартыўнай школе Верамейкі Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці[1]. Член беларускай нацыянальнай зборнай па біятлоне з 1993 года. Дэбют у Кубку свету адбыўся ў 1992 годзе ў Паклюцы, дзе ў індывідуальнай гонцы ён заняў 20 месца. Першы раз патрапіў на подыум у тым жа месце, у спрынтарскай гонцы, дзе ён здабыў бронзавы медаль[2]. Першая перамога здабытая ў 1995 годзе ў спрынтарскай гонцы ў Рупольдынгу[2].

Найлепшымі вынікамі на Алімпійскіх гульнях было 4 месца ў эстафеце ў Лілехамеры ў 1994 і Нагана ў 1998.

Заявіў пра заканчэнне кар’еры пасля эстафетнай гонкі на Алімпійскіх гульнях у Турыне (2006), дзе беларуская зборная заняла 11 месца. Скончыў кар’еру ў 2006 годзе, перайшоўшы на пасаду трэнера моладзевай зборнай Беларусі па біятлоне[3].

Remove ads

Дасягненні

  • Чэмпіянаты свету:
    • Залаты медаль, эстафета — 1999
    • Срэбны медаль, індывідуальная гонка — 1997
    • Срэбны медаль, эстафета — 2001
    • Бронзавы медаль, індывідуальная гонка — 1995
    • Бронзавы медаль, эстафета — 1995
    • Бронзавы медаль, эстафета — 1996
    • Бронзавы медаль, спрынт — 1997
    • Бронзавы медаль, эстафета — 2003
  • 3 перамогі на этапах Кубка свету

Агульны залік Кубка свету

  • 1995—1996 — 30-е месца
  • 1997—1998 — 41-е месца
  • 1998—1999 — 14-е месца
  • 1999—2000 — 28-е месца
  • 2000—2001 — 20-е месца
  • 2001—2002 — 19-е месца
  • 2002—2003 — 8-е месца
  • 2003—2004 — 22-е месца
  • 2004—2005 — 25-е месца
  • 2005—2006 — 35-е месца

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads