Рупольдынг
камуна ў Баварыі, Германія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рупо́льдынг (ням.: Ruhpolding, бав.: Ruahpading) — камуна ў Германіі, у зямлі Баварыя.
Падпарадкоўваецца адміністрацыйнай акрузе Верхняя Баварыя. Уваходзіць у склад раёна Траўнштайн. Насельніцтва складае 6286 чалавек (на 31 снежня 2010 года). Займае плошчу 147,83 км2. Афіцыйны код — 09 1 89 140.
Камуна падзяляецца на 55 сельскіх акругаў.
Remove ads
Гісторыя
Першае пісьмовае згадванне аб мясцовасці датуецца 924 годам, а сам Рупольдынг упершыню згадваецца ў 1193 годзе. У 1585 годзе становіцца адміністрацыйнай адзінкай. У 1882 годзе, заснаваныя ў 1818 годзе абшчыны Рупольдынг, Вахенай і Зел, былі аб’яднаны. У 1895 годзе праз Рупольдынг пачала праходзіць чыгунка. У 1933 годзе Карл Дэнегер заснаваў у гэтым месцы курорт зімовых відаў спорту. Курорт падчас і пасля Другой Сусветнай вайны доўга не функцыянаваў, але ў 1950-х гадах падчас турыстычнага буму тут быў усталяваны рэкорд па турыстам, колькасць якіх дасягнула 600 000 чалавек, гэты рэкорд быў пабіты ў 1991 годзе, калі налічылі 1 122 732 турыста[5].
Remove ads
Спорт
Каля Рупольдынга размешчана «Chiemgau Arena», на якой размешчаны комплекс трамплінаў, а таксама славуты біятлонны цэнтр. Тут прайшлі чатыры Чэмпіянату свету па біятлоне (1979, 1985, 1996, 2012) і рэгулярна праходзяць этапы кубка свету па біятлоне.
Вядомыя жыхары
- Генрых Нюсляйн (1879—1947) — нямецкі мастак.
Фатаграфіі
- Рупольдынг
- Ратуша
- Царква Святога Георгія
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal) — Federal Statistical Office. Праверана 10 сакавіка 2019.
- Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2023 — DESTATIS, 2024. Праверана 16 лістапада 2024.
- Timezone and DST in Germany Праверана 5 мая 2025.
- Gemeinde Ruhpolding — Geschichte Архівавана 24 верасня 2015.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads