Алег Мікалаевіч Яфрэмаў

савецкі і расійскі тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, акцёр, педагог і тэатральны дзеяч (1927–2000) From Wikipedia, the free encyclopedia

Алег Мікалаевіч Яфрэмаў
Remove ads

Алег Мікалаевіч Яфрэмаў (1 кастрычніка 1927, Масква — 24 мая 2000, Масква) — савецкі і расійскі тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, акцёр, педагог і тэатральны дзеяч. Народны артыст СССР (1976). Герой Сацыялістычнай Працы (1987). Лаўрэат трох Дзяржаўных прэмій СССР (1969, 1974, 1983) і Дзяржаўных прэмій РФ (1997, 2003); адзін са стваральнікаў і першы сакратар праўлення Саюза тэатральных дзеячаў СССР; член Саюза кінематаграфістаў СССР. Член КПСС з 1955 года.

Хуткія факты Алег Мікалаевіч Яфрэмаў, Дата нараджэння ...

Алег Яфрэмаў — стваральнік маскоўскага тэатра «Сучаснік», у 1956—1970 гадах быў яго мастацкім кіраўніком; з 1970 года ўзначальваў МХАТ СССР імя Горкага, а пасля яго падзелу ў 1987 годзе — МХТ імя Чэхава.

Адзін з яскравых тэатральных рэжысёраў свайго часу, Алег Яфрэмаў заўсёды заставаўся і акцёрам; на тэатральнай сцэне стварыў запамінальныя вобразы сучаснікаў у п’есах Віктара Розава, Аляксандра Валодзіна і Аляксандра Гельмана; сярод кінароляў — таксіст Саша («Тры таполі на Плюшчысе»), Максім Падбярозавікаў («Сцеражыся аўтамабіля»), Айбаліт («Айбаліт-66»).

Remove ads

Зноскі

1. Ефремов Олег Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

2. Oleg Jefremow // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Ефремов Олег Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118891650 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads