Тунг
род лістападных дрэвавых раслін сямейства малачаевых. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тунг, тунгавае дрэва, алейнае дрэва (Aleurites) — род лістападных дрэвавых раслін сямейства малачаевых. Налічваецца 5 (па іншых звестках да 15) відаў. Распаўсюджаны ў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, на астравах Ціхага акіяна.
Remove ads
Апісанне
Лістападныя дрэвы вышынёй 15—20 м. Галіны рэдкія. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае або 3—5-лопасцевае. Кветкі ў складаных мяцёлках. Плод — касцянка. Насенне ядавітае і ўтрымлівае да 60 % тунгавага алею.
Выкарыстанне
Выкарыстоўваюцца ў якасці тэхнічных, дэкаратыўных і харчовых культур. Вырошчваюцца культурныя віды:
- тунг Форда або кітайскі (Aleurites fordi),
- тунг сэрцападобны або японскі (Aleurites cordata).
У якасці сыравіны для атрымання тэхнічных алеяў таксама выкарыстоўваюць тунг горны (Aleurites montana), лумбанг або свячное дрэва (Aleurites moluccana) і тунг трохсямянны (Aleurites trisperma)[1].
Зноскі
- Гладкова В. Н. Тунг(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads