Александрас Папагас

From Wikipedia, the free encyclopedia

Александрас Папагас
Remove ads

Алекса́ндрас Леаніду Папа́гас (Αλέξανδρος Παπάγος; 9 снежня 1883, Афіны, Грэцыя — 4 кастрычніка 1955, Афіны) — грэчаскі ваенны і палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр Грэцыі з 19 лістапада 1952 года.

Хуткія факты Александрас Папагас, Прэм’ер-міністр Грэцыі ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Ваеннай акадэміі (Брусель), кавалерыйскай школе ў Іпры, у арміі з 1906 года. У першую Балканскую вайну — афіцэр Генштаба, ваяваў у Македоніі. Як раяліст, звольнены ў 1917 годзе, пасля аднаўлення манархіі вернуты ў рады ўзброеных сіл, ваяваў у Малой Азіі супраць тураккавалерыі), ізноў звольнены ў 1922 года, адноўлены ў 1927 годзе.

У 1934 годзе — камандуючы корпусам, у 19351936 гадах — міністр абароны, на гэтай пасадзе аказаў садзейнічанне рэстаўрацыі манархіі, у 1936—1940 гады — начальнік генштаба, у 1940—1941 гады — Галоўнакамандуючы падчас Італа-грэчаскай вайны 1940—1941 гадоў.

У 19491951 гады зноў Галоўнакамандуючы (у грамадзянскай вайне з камуністычным рухам), адзіны ў XX стагоддзі грэчаскі палкаводзец, які атрымаў вышэйшае воінскае званне ў УС Грэцыі — стратарх (28 кастрычніка 1949 года), якое адпавядала званню фельдмаршала.

Займаў пасаду Прэм’ер-міністра да сваёй смерці.

Аўтар кнігі «The battle for Greece» («Бітва за Грэцыю»). У яго гонар названы раён Папагу ў горадзе Афіны, дзе знаходзіцца Міністэрства абароны.

Remove ads

Зноскі

  1. Alexandros Papagos // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Alexandros Papagos // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads