Алексі Клод Клеро
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алексі Клод Клеро (фр. Alexis Claude Clairaut або фр. Clairault, 7 мая 1713, Парыж - 17 мая 1765, там жа) — французскі матэматык і астраном, член Парыжскай Акадэміі (1731), замежны ганаровы член Пецярбургскай Акадэміі Навук (1754).
Remove ads
Біяграфія
Клеро нарадзіўся ў сям'і парыжскага выкладчыка матэматыкі. Ужо ва ўзросце дванаццаці гадоў ён здзівіў парыжскіх акадэмікаў сваёй працай аб некаторых крывых чацвёртага парадку, і яны наладзілі Клеро цэлы экзамен, каб пераканацца ў яго аўтарстве. Экзамен Клеро вытрымаў.
У 1729 годзе 16-гадовы Клеро прадставіў той жа акадэміі новы трактат: "Даследаванні аб крывых дваякай крывізны". Гэтая кніга паклала пачатак адразу тром геаметрычным дысцыплінам: аналітычнай геаметрыі ў прасторы (Дэкарт займаўся плоскімі крывымі), дыферэнцыяльнай геаметрыі і начартальнай геаметрыі.
Шэфства над юным талентам узяў П'ер Луі дэ Маперцюі, які адвёз Клеро ў Базель слухаць лекцыі Іагана Бернулі. Па вяртанні (1731) васемнаццацігадовай Клеро быў абраны членам (ад'юнктам) Парыжскай акадэміі - беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі Акадэміі.
Remove ads
Гл. таксама
- Аналітычная геаметрыя
- Дыферэнцыяльнае ўраўненне Клеро
- Камета Галея
- Фігура Зямлі
Галоўныя сачыненні Клеро
- «Théorie de la figure de la Terre» (Тэорыя формы Зямлі)
- «Théorie de la Lune» (Тэорыя руху Месяца)
- «Tables de la Lune» (Табліцы руху Месяца)
- «Théorie du mouvement des comètes» (Тэорыя руху камет)
Зноскі
- Alexis-Claude Clairaut // Annuaire prosopographique : la France savante / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- Alexis Claude Clairaut // Brockhaus Enzyklopädie
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads