Алена Іванаўна Яновіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алена Іванаўна Яновіч (18 сакавіка 1933, Гомель — 4 мая 2023[крыніца?], Мінск) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне рускага і беларускага мовазнаўства. Доктар філалагічных навук (1984), прафесар (1987).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1955), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1960).
Працавала ў Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (1958—1968, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1968, прафесар кафедры рускай мовы).
Навуковыя інтарэсы: гістарычнае і сучаснае словаўтварэнне беларускай і рускай моў; гісторыя мовазнаўства; параўнальна-гістарычнае мовазнаўства; лінгвастылістыка старабеларускіх помнікаў; кагнітыўная і камунікатыўная лінгвістыка.
Пайшла з жыцця 4 мая 2023 г. у Мінску.
Remove ads
Узнагароды
Медаль Францыска Скарыны, знак «Выдатнік адукацыі» і інш.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads