Алена Віктараўна Скрыпко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алена Віктараўна Скрыпко (нар. 14 мая 1971, в. Паплавы Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык і настаўнік.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова (настаўнік рускай мовы і літаратуры), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст). Працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры, выхавацелем сярэдняй школы № 2 горада Клічава Магілёўскай вобласці. Выбіралася другім і першым сакратаром Клічаўскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі». Працавала начальнікам упраўлення, першым сакратаром Мінскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», першым сакратаром Мінскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- СКРИПКО ЕЛЕНА ВИКТОРОВНА Архівавана 29 жніўня 2019.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads