Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белару́скі рэспубліка́нскі саю́з мо́ладзі (БРСМ; руск.: Белорусский республиканский союз молодёжи) — моладзевая грамадская арганізацыя ў Беларусі, пераемніца Камсамола. Найбуйнейшае моладзевае аб’яднаннем краіны, падтрымліваецца рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, фінансуецца з дзяржаўнага і рэгіянальных бюджэтаў. Асноўнай ідэяй аб’яднання ёсць падтрымка палітычнага курсу Лукашэнкі.
У структуру БРСМ уваходзяць Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя (БРПА) і сілавая структура Моладзевыя атрады аховы правапарадку (МААП).
З 2024 года арганізацыя і яе кіраўніцтва пад міжнароднымі санкцыямі за ўдзел у незаконных дэпартацыях і індактрынацыі ўкраінскіх дзяцей за часамі вайны Расіі супраць Украіны[3] .
Remove ads
Гісторыя

У снежні 1991 года ў сувязі з распадам СССР Ленінскі Камуністычны саюз моладзі Беларусі (ЛКСМБ) на XXX з’ездзе пераўтварыўся ў Саюз моладзі Беларусі. У лютым 1995 года арганізацыя Саюза моладзі Беларусі была перайменавана ў Беларускі саюз моладзі (БСМ).
20—21 траўня 1997 года на ўстаноўчым з’ездзе была створаная моладзевая арганізацыя Беларускі патрыятычны саюз моладзі (БПСМ).
6 верасня 2002 года на аб’яднаўчым з’ездзе Беларускага саюза моладзі і Беларускага патрыятычнага саюза моладзі было прынята рашэнне аб аб’яднанні ў арганізацыі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ).
Арганізацыя абвяшчае сябе спадчынніцай грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», «Беларускі саюз моладзі» і Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі. У структуру БРСМ ўваходзіць піянерская арганізацыя Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя (БРПА).
Remove ads
Мэты
Дэклараваныя мэты БРСМ — стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яго творчага патэнцыялу, садзейнічанні развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях[4]. Адна з мэтаў БРСМ — падтрымка дзейнасці прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі[5].
Удзел і структура
Членам БРСМ можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, што пражываюць увесь час у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 гады, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы арганізацыі[4].
БРСМ аб’ядноўвае 6 абласных структур і адну гарадскую:
- Брэсцкая абласная арганізацыя БРСМ
- Віцебская абласная арганізацыя БРСМ
- Гомельская абласная арганізацыя БРСМ
- Гродзенская абласная арганізацыя БРСМ
- Мінская абласная арганізацыя БРСМ
- Магілёўская абласная арганізацыя БРСМ
- Мінская гарадская арганізацыя БРСМ
Сімволіка
Сімволікай БРСМ з’яўляюцца сцяг і эмблема. На іх залатымі літарамі напісаная назва арганізацыі. У якасці фону выкарыстоўваюцца чырвоны і зялёны колеры адпаведна дзяржаўнаму сцягу Беларусі. Часткова лагатып і структура паўтарае Камсамол.
Дзейнасць
Дзейнасць БРСМ падобная да дзейнасці Савецкага Камсамола. Бальшыня акцый БРСМ накіравана на папулярызацыю беларускага патрыятызму і палітычнага курсу Аляксандра Лукашэнкі. Дзейнасць заключаецца ў цырымоніях ускладання вянкоў на помніках і мемарыялах па ўсёй краіне. Сябры БРСМ дораць кветкі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ў Дзень перамогі, адзначаюць іншыя святы савецкай эпохі (Дзень абаронцы Айчыны, Дзень Перамогі, Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі). БРСМ удзелньнічае ў спартыўных спаборніцтвах, суботніках, канцэртах у рамках акцыі «За Беларусь!». Таксама БРСМ арганізуе студэнцкія будаўнічыя атрады.
Remove ads
Моладзевы атрад аховы правапарадку
У 2004 годзе пры БРСМ была створаная сілавая структура Моладзевы атрад аховы правапарадку (МААП; руск.: Молодежный отряд охраны правопорядка, МООП)[6]. Моладзевыя атрады ўдзельнічаюць у ахове правапарадку разам з органамі ўнутраных спраў (патрулююць грамадскія месцы, праводзяць рэйды, выстаўляюць пасты на асобных аб’ектах, забяспечваюць бяспеку дарожнага руху, патрулююць Мінскі метрапалітэн). Члены МААП праходзяць спецыяльную падрыхтоўку на базе тэрытарыяльных аддзелаў унутраных спраў, вайсковых часцей, устаноў адукацыі сілавых ведамстваў[7]. На 2019 год у руху МААП удзельнічаў каля 15 тыс. чалавек, створаны 691 атрад[7].
У лютым 2019 года ў гродзенскім СМІ быў апублікаваны рэпартаж пра членаў МААП, якія самастойна патрулявалі гродзенскія вуліцы, маючы пры сабе гумовыя дубінкі[8]. Як пазней патлумачыў першы сакратар Гродзенскага абкама БРСМ, хлопцы праявілі ўласную ініцыятыву. Гродзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч лічыць, што нашэнне дубінак і іх прымяненне прадстаўнікамі МААП незаконна, бо гумовыя дубінкі з’яўляюцца спецыяльнымі сродкамі, ужыванне якіх рэгламентуецца Законам Аб унутраных войсках[9].
Remove ads
Фінансаванне
13 студзеня 2003 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб дзяржаўнай падтрымцы ГА «БРСМ», якім прадугледжвалася:
- Уключэнне яго кіраўнікоў у склад калегій Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;
- Рамонт будынку штаб-кватэры аб’яднання за кошт урадавых сродкаў;
- Утрыманне мясцовых аддзяленняў БРСМ коштам выдаткаў каштарысаў мясцовых органаў улады.
3-ці пункт указу прызначаўся «для службовага карыстання» і не публікаваўся[10].
Асноўнае фінансаванне БРСМ атрымлівае з дзяржаўнага бюджэту, але падтрымку БРСМ аказваюць і з мясцовых бюджэтаў. Падрабязнай інфармацыі пра тое, на што трацяцца грошы, БРСМ не падае. У сакавіку 2009 года Аляксандр Лукашэнка ставіў перад БРСМ задачу пераходу на самаакупальнасць да 2010 года[11], але ў 2011 годзе БРСМ атрымаў фінансаванне 20,5 млрд руб. (6,6 млн долараў ЗША) — 98 % усіх грошай, прызначаных на моладзевую палітыку ў Беларусі[12].
БРСМ валодае газетамі «Знамя юности», «Переходный возраст», «Зорька», укладышам у газету «Звязда» «Чырвоная змена», радыёстанцыямі «Пілот FM» і «Душевное радио»[13].
Фінансаванне БРСМ з дзяржаўнага бюджэту:
- 2005 год — 5,26 млрд руб.
- 2006 год — 7,74 млрд руб.
- 2007 год — 10,15 млрд руб.
- 2008 год — 13,12 млрд руб.
- 2009 год — 17,54 млрд руб.[11]
- 2011 год — 20,5 млрд руб.
- 2012 год — 23,75 млрд руб.[14] (2,8 млн долараў ЗША[15])
- 2013 год — 38,2 млрд руб.[16] (4,5 млн долараў ЗША[15])
- 2014 год — 43,15 млрд руб.[17]
- 2015 год — 50,38 млрд руб.[18]
- 2016 год — 62,46 млрд руб.[19]
- 2017 год — 6,2 млн руб.[20][A]
- 2018 год — 6,8 млн руб. (3,2 млн долараў ЗША)[21]
- 2019 год — 7,59 млн руб.[22]
Remove ads
Крытыка
Паводле інфармацыі СМІ, у арганізацыі з моманту заснавання практыкуецца прымус да ўступлення[23][24][25][26][27][28], а таксама членства без ведама чалавека[29][30].
У кастрычніку 2018 года быў апублікаваны схаваны відэазапіс, на якім намесніца дырэктара адной з мінскіх гімназій у грубай форме патрабуе ад вучняў уступіць у БРСМ[31].
Міжнародныя санкцыі
У чэрвені 2024 года БРСМ і першага сакратара яго ЦК Аляксандра Лук’янава дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза за ўдзел у незаконных дэпартацыях і перавыхаванні ўкраінскіх дзяцей за часамі вайны Расіі супраць Украіны[32]. У ліпені да гэтых санкцый далучыліся таксама Швейцарыя[33], Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паночная Македонія, Украіна, Чарнагорыя[34].
Міжнародныя сувязі
Станам на 2013 год на афіцыйным сайце БРСМ паведамлялася аб міжнародным супрацоўніцтве з наступнымі арганізацыямі: Маладая гвардыя Адзінай Расіі (Расія), Жас Отан (Казахстан), Саюз міжнародных арганізацый Расійскай Федэрацыі і Савет моладзевых арганізацый Аўтаномнай Рэспублікі Крым, Левы фронт — Саюз камуністычнай моладзі (Венгрыя), Камуністычная моладзь Грэцыі , Саюз рэвалюцыйнай моладзі Сірыі , Нацыянальны інстытут моладзі Венесуэлы, Лівійская нацыянальная моладзевая арганізацыя[35].
Станам на 2019 год БРСМ супрацоўнічае з наступнымі арганізацыямі: Расійскі саюз моладзі, Аб’яднаны цэнтр «Монолит» (Курск, Расія), Саюз сельскай моладзі (Польшча), Жас Отан (Казахстан), Усекітайская федэрацыя моладзі[36].
Remove ads
Першыя сакратары ЦК
- Аляксандр Нахаенка (2002—2003)
- Міхаіл Орда (2003—2006)
- Леанід Кавалёў (2006—2008)
- Юрый Крывадубскі (2008—2010)
- Ігар Бузоўскі (2010—2014)
- Андрэй Белякоў (2014—2018)
- Дзмітрый Варанюк (2018—2021)
- Аляксандр Лук’янаў (2021 — ц.ч.)
У культуры
- БРСМ згадваецца ў песні гурта Ляпіс Трубяцкі «Belarus Freedom»: «Бораў шалёны, напіўшыся сэму // Ich bin актывіст БРСМу».
- У гурта Разбітае сэрца пацана ёсць песня «БРСМ».
Гл. таксама
Заўвагі
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads