Алена Міхайлаўна Маргунова
беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алена Міхайлаўна Маргунова (нар. 7 жніўня 1967, Магілёў) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Кандыдат тэхнічных навук (2000)[1], дацэнт.
У 1989 скончыла Магілёўскі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасцi «Тэхналогiя хлеба, кандытарскiх, макаронных вырабаў i харчканцэнтратаў», у 2000 — аспiрантуру гэтай навучальнай установы.
З 1989 па 2013 — у Магілёўскім дзяржаўным тэхналагічным інстытуце (з 2002 — Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання). За гэты час быў пройдзены шлях ад інжынера да намесніка дэкана.
У 2013—2022 займала пасаду намесніка генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні», у рамках якой курыравала пытанні навукі, стандартызацыі і якасці прадуктаў харчавання.
З 2022 да красавіка 2024 — першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2024 г. № 169 прызначана Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь[2].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads