Раман Аляксандравіч Галоўчанка

беларускі дыпламат і дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Раман Аляксандравіч Галоўчанка
Remove ads

Рама́н Алякса́ндравіч Гало́ўчанка (нар. 10 жніўня 1973) — беларускі дыпламат і дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Беларусі з чэрвеня 2020 па сакавік 2025 года. З 10 сакавіка 2025 года — старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Хуткія факты Раман Аляксандравіч Галоўчанка, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь ...
Remove ads

Біяграфія

У 1996 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны», у 2003 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю».

У 1997—2002 гадах — галоўны спецыяліст Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. У 2002—2005 гадах — намеснік начальніка аддзела Генеральнай Пракуратуры Рэспублікі Беларусь. У 2005—2006 гадах — галоўны саветнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2006—2009 гадах — галоўны саветнік аддзела супрацоўніцтва ў сферы міжнароднай бяспекі, галоўны саветнік упраўлення міжнароднай бяспекі Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. З ліпеня 2009 па снежань 2009 года — саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. Са снежня 2009 па красавік 2013 года — першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь. З 22 красавіка 2013 да 2018 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. З 2018 па чэрвень 2020 года — старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.

4 чэрвеня 2020 года прызначаны Прэм’ер-міністрам Беларусі.

У чэрвені 2022 года Галоўчанка трапіў у санкцыйны спіс Канады[4].

10 сакавіка 2025 года быў вызвалены ад пасады прэм’ер-міністра і прызначаны старшынёй Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь[5].

Валодае англійскай, арабскай, нямецкай і польскай мовамі.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads