Алена Сцяпанаўна Леўчанка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алена Сцяпанаўна Леўчанка (нар. 30 красавіка 1983, Гомель) — беларуская баскетбалістка, выступала на пазіцыі цэнтравой.

Хуткія факты Алена Леўчанка, Нарадзілася ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 30 красавіка 1983 года ў Гомелі. Баскетболам пачала займацца ў гомельскай СДЮШАР-9. Першы трэнер — Віктар Арлоў. Пасля вучылася ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску. На чэмпіянаце Еўропы сярод кадэтак 1999 года, на якім яна была прызнана найлепшай цэнтравой, Алену заўважыла скаўт Аукша Харыс і запрасіла на вучобу ў Амерыку. У 2000 годзе Алена паехала вучыцца ў баскетбольны каледж у ЗША. Пасля каледжа скончыла ўніверсітэт Заходняй Вірджыніі па спецыяльнасці міжнародныя адносіны. Стала першай беларускай у гісторыі, якая згуляла ў жаночай NBA. Выступала за клуб «Шарлот». Пасля 6 гадоў, праведзеных у Амерыцы, вярнулася на радзіму. У 2010 годзе ў складзе Атланты Дрым згуляла ў фінале WNBA.

Затым гуляла ў чэмпіянатах Кітая, Турцыі і іншых краін. Пасля амаль 2-гадовага перапынку ў спартыўнай кар’еры ў студзені 2021 года падпісала кантракт з грэчаскім «Панатынаікасам», у складзе якога стала чэмпіёнкай краіны[2].

Выступала за зборную Беларусі па баскетболе з 2001 года. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіянатаў свету 2010 і 2014, а таксама чэмпіянатаў Еўропы 2007, 2009, 2011, 2013 і 2015.

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры пераехала ў ЗША.

Remove ads

Грамадска-палітычная дзейнасць

Thumb
Плакат салідарнасці з Аленай Леўчанка, Мінск, 4 кастрычніка 2020

18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[3].

Была сярод атлетаў, што заявілі аб стварэнні Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі[4] ў верасні 2020 года, удзельнічала ў пратэстах, якія адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў. Актыўна выказвалася супраць гвалту ў краіне і за правядзення паўторных выбараў, падпісала адкрыты ліст да ўлады і сілавікам і пастаянна хадзіла на нядзельныя маршы[5]. 30 верасня 2020 года Ленінскі суд г. Мінска асудзіў Алену Леўчанка на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за «актыўны ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсці» 23 жніўня, на якім «публічна выказвала патрабаванні правядзення сумленных выбараў» і «ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсці без адпаведнага дазволу Мінгарвыканкама ў мэтах публічнага выказвання свайго патрабавання правядзення сумленных выбараў у Рэспубліцы Беларусь» (27 верасня)[6].

Remove ads

Спартыўныя дасягненні

  • Чацвёртае месца Сусветных юнацкіх гульняў (Масква): 1998
  • Найлепшая цэнтравая чэмпіяната Еўропы сярод кадэтак: 1999
  • Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (прызнана самай карыснай баскетбалісткай лігі): 2000
  • Увайшла ў дзясятку лепшых гульцоў каледжаў ЗША па версіі KODAK: 2002
  • Увайшла ў дзясятку лепшых гульцоў каледжаў ЗША па версіі KODAK: 2003
  • Чэмпіёнка Літвы: 2007
  • Чэмпіёнка Расіі: 2009, 2012
  • Уладальніца Кубка Расіі: 2009, 2012
  • Бронзавы прызёр Еўралігі: 2008, 2009, 2012
  • Сярэбраны прызёр Кубка Расіі: 2008
  • Бронзавы прызёр чэмпіяната Расіі: 2008
  • Бронзавы прызёр чэмпіяната Еўропы: 2007
  • Фіналістка WNBA: 2010
  • Чэмпіёнка Польшчы (прызнана MVP фінала): 2011
  • Удзельніца матча ўсіх зорак Еўралігіі: 2011
  • Найлепшая цэнтравая чэмпіяната свету: 2010
  • Чэмпіёнка Грэцыі: 2021

Зноскі

  1. Yelena Leuchanka // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q130293317'></a>
  2. kp.by(недаступная спасылка)
  3. Калинина, Надежда. Баскетболистку Елену Левченко арестовали на 15 суток. Ее задержали в аэропорту (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (30 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2020. Праверана 30 верасня 2020.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads