Кошыцы
горад у Славакіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кошыцы (славацк.: Košice, ням.: Kaschau, венг.: Kassa) — другі па велічыні горад Славакіі, адміністрацыйны цэнтр Кошыцкага края, знаходзіцца на рацэ Горнад, каля самай мяжы з Венгрыяй.
Remove ads
Кошыцы з’яўляюцца важным гандлёвым, індустрыяльным і культурным цэнтрам усходняй Славакіі. Тут размешчаны другі па велічыні ўніверсітэт краіны, а таксама маюцца мноства музеяў, выставачных галерэй і тэатраў. У горадзе размяшчаецца металургічны камбінат U. S. Steel Košice, які з’яўляецца буйнейшым працадаўцам у рэгіёне. Акрамя таго, горад мае добрую чыгуначную сетку і міжнародны аэрапорт.
Remove ads
Гісторыя
Першы раз Кошыцы згадваюцца ў 1230 годзе. Пачынаючы з XIV стагоддзя горад становіцца другім па значнасці горадам Славакіі, якая на той момант уваходзіла ў Венгерскае каралеўства. У XV стагоддзі Кошыцы часова захапіў гусіт Ян Йіскра. У XVII—XVIII стагоддзях Кошыцы становяцца цэнтрам паўстанняў супраць Габсбургаў і своеасаблівай сталіцай мяцежніка Ферэнца Ракацы. У 1657 годзе тут быў закладзены ўніверсітэт. У 1919 годзе ў Кошыцах была абвешчана Славацкая Савецкая Рэспубліка, якая праіснавала нядоўга. У 1938—1944 гадах горад быў акупаваны Венгрыяй.
Remove ads
Вядомыя асобы
- Бела Ілеш (1895—1974) — венгерскі пісьменнік. Нарадзіўся ў Кошыцах.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Памылка Lua: not enough memory.
Гл. таксама
Зноскі
- Vlastivedný slovník obcí na Slovensku / пад рэд. M. Kropilák — Bratislava: VEDA, vydavateľstvo Slovenskej akadémie vied, 1978. — Т. 2.
- The 2021 Population and Housing Census — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic.
- Počet obyvateľov Košíc za desať rokov klesol o päť percent — 2022. Праверана 19 лістапада 2022.
- Počet obyvateľov podľa pohlavia - SR-oblasť-kraj-okres, m-v (ročne) [om7102rr] — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic, 2025. Праверана 24 красавіка 2025.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads