Алена Уладзіміраўна Фраленка

вучоны, тэрапеўт From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алена Уладзіміраўна Фраленка (нар. 21 мая (8 мая) 1915, Дрыса, Віцебская губерня — 6 красавіка 1999) — беларускі вучоны. Доктар медыцынскіх навук (1970), прафесар (1973).

Хуткія факты Алена Уладзіміраўна Фраленка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1937 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут. У 1937—1938 гадах — урач Полацкай гарадской паліклінікі. У 1938—1941 гадах загадвала Росіцкім урачэбным участкам Віцебскай вобласці. 1941 год — ардынатар кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута.

У час Вялікай Айчыннай вайны сувязная партызанскага атрада, начальнік медыка-санітарнай службы асаблівага партызанскага атрада (1941—1944); 1946—1950 гадах — ардынатар, асістэнт кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута.

У 1956 годзе Алене Уладзіміраўне Фраленка прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук, 1970 — прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Вывучала пытанні этыялогіі і патагенезу, дыягностыкі, прафілактыкі рэўматызму; рэўматычныя захворванні суставаў. Распрацавала класіфікацыю хранічных захворванняў лёгкіх; прапанавала комплексны метад лячэння нагнаіцельных працэсаў у лёгкіх. Працавала над пытаннямі дыягностыкі і дыферэнцыяльнай дыягностыкі хранічных бранхітаў.

Аўтар больш за 120 навуковых прац.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads