Алесандра Мінута-Рыца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алесандра Мінута-Рыца
Remove ads

Алесандра Мінута-Рыца (італ.: Alessandro Minuto-Rizzo; нар. 10 верасня 1940, Рым) — італьянскі дыпламат, намеснік генеральнага сакратара НАТА ў 2001—2007 гадах, выконваў абавязкі генеральнага сакратара НАТА з 17 снежня 2003 па 1 студзеня прамежку паміж кадэнцыямі Джорджа Робертсана і Яапа дэ Хоп Схефера.

Хуткія факты Алесандра Мінута-Рыца, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Юрыст па адукацыі, Мінута-Рыца паступіў на дыпламатычную службу ў Міністэрстве замежных спраў Італьянскай Рэспублікі ў 1969 годзе. Займаў кіруючыя пасады ў дыпламатычнай службе, у італьянскай абароннай прамысловасці і касмічнай галіне, у якасці пасла прадстаўляў Італію ў міжнародных арганізацыях.

У 2008—2012 гадах прафесар Свабоднага міжнароднага ўніверсітэта сацыяльных даследаванняў у Рыме (LUISS), спецыялізаваўся па прадмеце «Бяспека і абарончыя палітыкі ў Еўрапейскім саюзе». Аўтар кніг «Дарога ў Кабул, міжнародная супольнасць і крызіс у Цэнтральнай Азіі» (італ.: «La strada per Kabul, la comunita internazionale e le crisis in Asia Centrale») і «На палітычным шляху без карт, паміж разнастайнасцю і будучыняй у рэгіёне Вялікага Блізкага Усходу» (італ.: «Un viaggio politico senza mappe, fra diversità e future nel Grande Medio Oriente»).

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads