Алесь Дзятлаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алесь Дзятлаў (Аляксандр Мікалаевіч Дзятлаў, нар.3 чэрвеня 1936, в. Туркі, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Жыў у Пятровічах, а з лета 1944 г. — на радзіме маці, у Плёсах, дзе бацьку прызначылі дырэктарам мясцовай школы. У 1959 г. скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ. Працаваў у Глыбоцкай раённай газеце «Сцяг камунізму» (1959—1961), у «Чырвонай змене» (1961—1973). У 1973—1975 гг. член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм». У 1975—1980 гг. карэспандэнт газеты «Звязда», з 1980 г. рэдактар аддзела навукі часопіса «Родная прырода».
Remove ads
Творчасць
Друкуецца з 1956 г. У 1970-м годзе было надрукавана апавяданне ў газеце «Літаратура і мастацтва». Аўтар зборнікаў, аповесцяў і апавяданняў, нарысаў, фельетонаў, твораў для дзяцей.
Творы
- «Росы на паплаве» (1974)
- «Белы месяц сакавік» (1977)
- «Сляды» (1981)
- «Начное неба ў ліпені» (1981)
- «Вяртанне» (1987)
- «У вераснёвы вечар» (1987)
- «Парог» (1993)
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads