Алесь Касцень
беларускі паэт, празаік, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алесь Касцень, поўнае імя Аляксандр Дзмітрыевіч Касцень (23 красавіка 1955, Касцяні Пастаўскага раёна — 17 верасня 2009, Паставы) — беларускі паэт, празаік, журналіст, краязнавец.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў СШ № 2 у Паставах, факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў журналістам у рэгіянальных газетах «Звязда» (цяпер «Пастаўскі край»), «Народнае слова», «Вольнае Глыбокае». Шмат гадоў супрацоўнічаў з рэдакцыяй газеты «Звязда»,
Жыў у Паставах.
Дзейнасць і творчасць
Удзельнічаў ва ўстаноўчым сходзе Таварыства вольных літаратараў, выдаў у пастаўскай друкарні першы нумар ТВЛ-аўскага часопіса «Калосьсе». Адзін з арганізатараў лiтаратурна-выдавецкай справы ў рэгіёне. Пад кіраўніцтвам Алеся Касцяна дзейнічала пастаўскае літаратурнае аб’яднанне «Світанак», яго намаганнямі ў Паставах выйшлі зборнікі вершаў мясцовых аўтараў «Рунь», «Рунь-92», «Рунь-93», «Рунь-2001». Удзельнічаў у падрыхтоўцы да выдання літаратурна-культуралагічнага часопіса «Барвы» (2004). Браў удзел у літаратурным семінары «Даўжанскiя вечары-96», прысвечанага памяці Уладзіміра Дубоўкі.
Як паэт вядомы кнігамі «Зруб», «Правінцыялы», «13 чарачак і гляк», «Лязо душы». Таксама аўтар кніг прозы «Золата дзядулі», «Вясковыя і местачковыя гісторыі», «Каменьчыкі ў кірзавым боце», аповесць-успаміны пра Паставы «Мястэчка маёй любові» выйшла ўжо пасля смерці аўтара. Вялікую папулярнасць меў яго цыкл эсэ «Простыя рэчы» у «Звяздзе».
Таксама аўтар шэрагу артыкулаў на краязнаўчыя тэмы ў мясцовым перыядычным друку.
Remove ads
Літаратура
- Касцень Алесь Дзмітрыевіч // Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX — пачатку XXI ст. : біябібліяграфічны даведнік / Мікалай Півавар. — Мінск, 2010. — С. 145.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads