Калосьсе (1993)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Кало́сьсе» — літаратурна-мастацкі альманах Таварыства вольных літаратараў[1].

Хуткія факты «Калосьсе», Тып ...

Заснаваны ў 1993 годзе. Першы нумар выйшаў у Пастаўскай друкарні[2]. Галоўны рэдактар — Алесь Аркуш. Сталымі аўтарамі часопіса з’яўляюцца Вінцэсь Мудроў, Юрый Гумянюк, Ігар Сідарук, Сяргей Шыдлоўскі. У 2006 годзе выйшаў 11 нумар альманаху.

Часопіс друкаваў мастацкія творы, ад якіх з розных прычын адмовіліся дзяржаўныя літаратурныя выданні. Не менш за палову аб’ёму нумароў часопіса складалі творы рэгіянальных аўтараў. Альманах падтрымліваў пісьменнікаў-нонканфармістаў[3].

У артыкуле «Antonim», прысвечаным першаму нумару часопіса, адзначаецца, што ён працягвае справу віленскага «Калосся»[4], адзін з чытачоў якога (Іван Фурсевіч) нават стаў адным з аўтараў альманаха[5]. У рэцэнзіі на дзясяты нумар альманаха адзначаецца, што ў выпуску ўспаміны і артыкулы жывых літаратараў чаргуюцца з творамі памерлых пісьменнікаў[6]. На думку Людмілы Рублеўскай, часопіс не мае шырокага розгаласу, бо не прапісаны ў Мінску[7].

Remove ads

Зноскі

  1. Адноўлена выданьне літаратурнага альманаху “Калосьсе”. Радыё «Свабода» (10 красавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2020. Праверана 30 лістапада 2024.
  2. Алесь Аркуш. З гісторыі полацкага самвыду (1971—1996 гг.) // Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць у Беларусі: гісторыя і сучаснасць : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 3—4 кастрычніка 1996 г.). — Мінск: Тэхналогія, 1997. — С. 26.
  3. Алесь Аркуш. Дзесяць гадоў без Галоўліту // Правінцыя. — 2000. — № 1—2.
  4. Ahladalnik. Antonim // Naša Niva. — 1993. — № 18. — С. 4.
  5. Аксана Бязлепкіна. Маладзёжны літаратурны рух у Беларусі напрыканцы ХХ ст.: Таварыства Вольных Літаратараў // Роднае слова. — 2005. — № 4 (208). — С. 97.
  6. Павал Абрамовіч. Краіна мёртвых паэтаў // ARCHE Пачатак. — 2007. — № 1—2 (53). — С. 223—226. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads