Алесь Пятровіч Госцеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алесь Пятровіч Госцеў нар. (2 мая 1948, Калінінград) — беларускі краязнаўца і выкладчык[1]. Аўтар кніг па гісторыі Гродна.

Хуткія факты Алесь Пятровіч Госцеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Калінінградзе, але ўжо ў год свайго нараджэння апынуўся ў Гродне[2]. Скончыў школу № 7 (1966), а пасля інстытут Янкі Купалы (1970; настаўнік фізікі сярэдняй школы) [2]. Служыў у войску, а пазней працаваў на ДВА «Азот». З 1992 года выкладаў у гарадзенскім Ліцэі № 1.

Удавец.

Дзейнасць краязнаўцы

З 1976 года актыўна займаўся краязнаўствам Гродна і Гродзеншчыны[2]. Удзельнічаў у напісанні шматлікіх кніг па гісторыі Гродна. У якасці суаўтара супрацоўнічаў з такімі вядомымі гродзенскімі гісторыкамі, як Вячаслаў Віталевіч Швед, Андрэй Фрыдрыхавіч Вашкевіч, Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч і інш. Распрацаваў аўтарскую сістэму школьнага краязнаўства і разам з калегамі і вучнямі стварыў у Ліцэі № 1 музей.

Краязнаўца выступаў з культурнымі ініцыятывамі, сярод якіх была прапанова аб увекавечанні ў назвах вуліц Гродна імёнаў гістарычных дзеячаў[3].

У 2012 годзе за сваю краязнаўчую дзейнасць атрымаў прэмію Ядкоўскага.

Remove ads

Выбранныя творы

Зноскі

  1. https://bis.nlb.by/ru/documents/129982 Госцеў Аляксандр (Алесь) Пятровіч на сайце bis.nlb.by
  2. http://www.grodno.by/grodno/authors/gostev_a_p.html Архівавана 7 красавіка 2024. Гостев Алесь: биография на сайте www.grodno.by
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2024. Праверана 12 чэрвеня 2024.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads