Алесь Пятровіч Госцеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алесь Пятровіч Госцеў нар. (2 мая 1948, Калінінград) — беларускі краязнаўца і выкладчык[1]. Аўтар кніг па гісторыі Гродна.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Калінінградзе, але ўжо ў год свайго нараджэння апынуўся ў Гродне[2]. Скончыў школу № 7 (1966), а пасля інстытут Янкі Купалы (1970; настаўнік фізікі сярэдняй школы) [2]. Служыў у войску, а пазней працаваў на ДВА «Азот». З 1992 года выкладаў у гарадзенскім Ліцэі № 1.
Удавец.
Дзейнасць краязнаўцы
З 1976 года актыўна займаўся краязнаўствам Гродна і Гродзеншчыны[2]. Удзельнічаў у напісанні шматлікіх кніг па гісторыі Гродна. У якасці суаўтара супрацоўнічаў з такімі вядомымі гродзенскімі гісторыкамі, як Вячаслаў Віталевіч Швед, Андрэй Фрыдрыхавіч Вашкевіч, Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч і інш. Распрацаваў аўтарскую сістэму школьнага краязнаўства і разам з калегамі і вучнямі стварыў у Ліцэі № 1 музей.
Краязнаўца выступаў з культурнымі ініцыятывамі, сярод якіх была прапанова аб увекавечанні ў назвах вуліц Гродна імёнаў гістарычных дзеячаў[3].
У 2012 годзе за сваю краязнаўчую дзейнасць атрымаў прэмію Ядкоўскага.
Remove ads
Выбранныя творы
- Швед В. В., Госцеў А. П. Горадня. Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 — канец 18 ст.). — Гродна: Пергамент, 1997. — 140 с.
- «Кронон. Летопись города на Немане (1116—1990)» (1993)
- «Королевский город Гродно» (2006, 2008, 2009, 2010)
- «Гродназнаўства» (2009, 2010)
- «От Фортов до Коложи» (2012)
Зноскі
- https://bis.nlb.by/ru/documents/129982 Госцеў Аляксандр (Алесь) Пятровіч на сайце bis.nlb.by
- http://www.grodno.by/grodno/authors/gostev_a_p.html Архівавана 7 красавіка 2024. Гостев Алесь: биография на сайте www.grodno.by
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2024. Праверана 12 чэрвеня 2024.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads