Алесь Уладзіміравіч Рашчынскі

кампазітар, збіральнік беларускага песенна-танцавальнага фальклору From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алесь Уладзіміравіч Рашчынскі (2 красавіка 1949, г. Лагойск Мінскай вобласці — 10 жніўня 2016, г. Мінск) — беларускі кампазітар , дырыжор, педагог, збіральнік беларускага фальклору.

Хуткія факты Алесь Уладзіміравіч Рашчынскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Лагойску. Скончыў інстытут імя Гнесіных у Маскве (1975) і Беларускую кансерваторыю (1984, клас Яўгена Глебава). У 1973 годзе разам з Глебавым заснаваў у Мінскім музычным вучылішчы аддзяленне народна-харавых спеваў. З 1973 года выкладаў у Мінскім музычным вучылішчы імя Глінкі. Музычны кіраўнік ансамбля «Харошкі», квартэта «Купалінка», групы-капэлы аўтэнтычнага фальклору «Агмень». Член Саюза кампазітараў Беларусі. У верасні 2016 года ў Мінску створаны народны хор імя Алеся Рашчынскага[1][2].

Remove ads

Творчасць

  • Сімфонія (1983)
  • Араторыя «Смутак памяці» на вершы М. Танка, У. Дзюбы, А. Салтука, Л. Пранчака (1984)
  • Кантата «Дзіцячыя песні» на народныя словы (1982)
  • Канцэрты ― для хору а капэла, для цымбалаў і аркестра беларускіх народных інструментаў (1983―1986); сюіты
  • «Ігравыя песні», «Гродзенскія песні», «Вяснавыя карагоды», балады, варыяцыі, санаты і п’есы для аркестра і ансамбля народных інструментаў
  • Апрацоўка беларускіх народных песень, артыкулы аб музычным фальклоры[3].
Remove ads

Зноскі

  1. Алесь Рашчынскі. Pawet #33 (1288).
  2. Рашчынскі Алесь Уладзіміравіч // Белорусская энцыклапедыя. Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13.
  3. Рашчынскі Аляксандр Уладзіміравіч // Энцыклапедыя Літаратуры і мастацтва. Мн.: БелЭн, 1987. — Т. 4. — С. 508. — 740 с.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads