Алесь Юркойць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алесь Юркойць (23 жніўня 1971[1], Варняны, Астравецкі раён) — беларускі краязнаўца і грамадскі дзяяч.

Хуткія факты Алесь Юркойць, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 23 жніўня 1971 года ў в. Варняны Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1993 годзе скончыў геаграфічны факультэт БДУ.

Вядомы як адзін з рухавікоў беларускага нацыянальнага жыцця ў рэгіёне, стварыў краязнаўчае таварыства «Вільняр». Усталяваў памятныя камяні і шыльды паэтам Казіміру Сваяку ў Вільні і Янку Быліну ў Клюшчанах; адкрыў музей братоў Стаповічаў у вёсцы Барані; арганізаваў міжнародныя пленэры жывапісцаў і скульптараў, паэтычны слэм; правёў шмат лекцый, кніжных прэзентацый, вандровак і экскурсій; паставіў помнік у вёсцы Слабодка да юбілею паўстання Кастуся Каліноўскага; адшукаў 20-ы пункт Дугі Струвэ; арганізаваў «Касінерскі фэст».

Амаль 20 гадоў адпрацаваў інспектарам на Ашмянскай мытні. З жонкай Ганнай гадаваў трох дзетак.

Вясной 2015 года былі затрыманы больш за паўсотні супрацоўнікаў пункту пропуску «Каменны Лог». Супраць мытнікаў завялі пяць крымінальных спраў за спрыянне ў «кантрабандзе кветак». Віны не прызнаў, у верасні 2017 года асуджаны на сем гадоў. Яму і судоваму працэсу ашмянскіх мытнікаў прысвечана кніга Сяргея Дубаўца «Тантамарэскі» (2019).

24 сакавіка 2021 года пасля шасцігадовага зняволення Алесь Юркойць выйшаў на волю[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads