Алеся (праходчы комплекс)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Алеся» — шчытавы праходчы комплекс , які з лютага 2016 года выкарыстоўваецца на будаўніцтве Мінскага метрапалітэна. Маса тунэлепраходчага шчыта — 550 тон, даўжыня — 92 метры, дыяметр бурэння — 6.28 м[1][2].
Гісторыя
Шчыт быў набыты ў французскай кампаніі «CSM Bessac» у снежні 2015 года[3] за 11 мільёнаў долараў і з лютага 2016 года выкарыстоўваецца на будаўніцтве метрапалітэна. Ён можа праходзіць за месяц да 300 метраў, ствараючы тунэль і адразу мацуючы яго сценкі, але з-за тэхнічных асаблівасцяў грунтоў і іншых складанасцей падчас праходкі часам хуткасць падае ў 2-3 разы[2].
Штат абслугоўвання «Алесі» — 15 чалавек[3].
Remove ads
Праца
Аўтаматызаваны механізаваны шчыт перасоўваецца па тунэлі, які сам жа і стварае. Наперадзе — ротар з разцамі. Ён круціцца, да яго пад ціскам падаюць адмысловую вадкасць, якая разрэджвае грунт. Зрэзаная парода паступае на стужачны транспарцёр , а потым — у ваганеткі. Пакуль дызелявоз адвозіць яе на адгрузку, на адмысловых калясках падаюцца бетонныя цюбінгі для мантажу чарговага кольца. Спецыяльны механізм збірае кольца, залівае бетонам і ўшчыльняе[3].
Усім працэсам кіруе аператар, гледзячы ў маніторы. Ён сядзіць у спецыяльнай кабіне — яна знаходзіцца ўнутры «Алесі»[3].
Remove ads
Зноскі
- ПРОИЗВОДСТВЕННЫЕ МОЩНОСТИ Архівавана 17 кастрычніка 2020. (руск.)
- Щит «Алеся» достают из-под земли: Какие еще новости о стройке третьей линии метро Архівавана 29 лістапада 2020. (руск.)
- Как строят третью линию минского метро(недаступная спасылка) (руск.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads