Алфрэд Норт Уайтхед

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алфрэд Норт Уайтхед
Remove ads

Алфрэд Норт Уайтхед (англ.: Alfred North Whitehead; 15 лютага 1861, г. Рэмсгіт, Вялікабрытанія — 30 снежня 1947) — англійскі логік, філосаф і матэматык. Прафесар Кембрыджскага і Лонданскага (з 1914), Гарвардскага (з 1924) універсітэтаў.

Хуткія факты Алфрэд Норт Уайтхед, Дата нараджэння ...

Адзін з заснавальнікаў лагістычнай школы ў філасофіі матэматыкі, якая ў значнай ступені вызначыла развіццё матэматычнай логікі («Principa mathematica», т. 1—3, 1910—13, з Б. Раселам).

Для эвалюцыі філасофскіх поглядаў А. Уайтхеда характэрны пераход з пазіцый неарэалізму да аб'ектыўнага ідэалізму, набліжанага да платанізму. Імкнуўся да ўзгаднення філасофіі з прыродазнаўчымі дысцыплінамі, да рацыянальнага абгрунтавання навукі і яе ролі сярод іншых сістэм ведаў (мастацтва, рэлігія, філасофія). Уяўляў прыроду ў выглядзе адзінства падзей («элементарных фактараў пачуццёвага вопыту») і аб'ектаў («вечных элементаў у прыродзе»), што, на яго думку, дазваляе разумець прыроду як працэс і сумясціць палажэнні пра незалежнасць прыроды ад думкі і пра тоеснасць прыроды і вопыту. Лічыў, што ўсё існае з'яўляецца часткай вопыту: індывідуальнага для канечных рэчаў і божага для свету наогул. Сусветны працэс разглядаў як «вопыт Бога», у якім «вечныя аб'екты» пераходзяць з ідэальнага божага свету ў свет фізічны і якасна вызначаюць падзеі. Сцвярджаў, што паколькі падзея мае часовы, зменлівы характар, яна арганічная; прапанаваў замяніць паняцце матэрыі паняццем «арганізм». Лічыў, што аб'ектам вывучэння навукі з'яўляюцца арганізмы (напр., біялогія вьюучае больш буйныя арганізмы, фізіка — меншыя). Для сацыялагічных поглядаў А. Уайтхеда характэрны разуменне ідэй як галоўных рухальных сіл грамадства і абсалютызацыя ролі вучоных у сацыяльным развіцці.

Remove ads

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q547473'></a>
  2. Lowe V. Alfred North Whitehead // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  3. Find a Grave — 1996.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63056'></a>
  4. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads