Альберт Пэрыс Гютэрсла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альберт Пэрыс Гютэрсла, сапраўднае імя Альберт Конрад Кітрэйбер (ням. Albert Paris Gütersloh; 5 лютага 1887, Вена — 16 мая 1973, Бадэн-пад-Венай, Аўстрыя) — аўстрыйскі мастак і пісьменнік, духоўны бацька венскай мастацкай школы фантастычнага рэалізму.
Remove ads
Жыццё і творчасць
А. Кітрэйбер вучыўся ў каталіцкіх гімназіях у Мельцы і Бальцана, бо, паводле жадання бацькоў, павінен быў стаць духоўнай асобай. Аднак у 1904 годзе Кітрэйбер пачынае навучанне на акцёра, і затым выступае ў правінцыйных тэатрах Аўстра-Венгрыі і Германіі, пры дапамозе Макса Рэйнгарта атрымлівае месца ў берлінскім Нямецкім тэатры.
Як мастак Кітрэйбер упершыню заявіў аб сабе на міжнароднай выставе ў Вене ў 1909 годзе. Затым выстаўляўся ў венскім Арт-Клубе, на Венскай Сецэсіі, а таксама ў Францыі, Італіі, Германіі. У 1911 годзе з’ехаў у Парыж, дзе працаваў мастацкім крытыкам, у 1911-12 гадах браў урокі алейнага жывапісу ў Марыса Дэні. Вярнуўшыся ў Вену, стаў вучнем Густава Клімта і ўвайшоў у блізкае да апошняга кола мастакоў — нараўне з Эганам Шыле і Ёзефам Гофманам.
Remove ads
Зноскі
- Albert Paris Gütersloh
- Albert Paris von Gütersloh — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118543342 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- Albert Paris Gütersloh // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
