Альбіна Васільеўна Пякуцька
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альбіна Васільеўна Пякуцька (31 кастрычніка 1940, Далёкі Усход, Расія — 17 студзеня 2020) — беларускі музыкант, харавы дырыжор. Кандыдат педагагічных навук (1981), прафесар. Член Беларускага саюза музычных дзеячаў.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (спецыяльнасць «Харавое дырыжыраванне», 1967).
Працавала ў Палаце культуры Мінскага аўтамабільнага завода (кіраўнік хора), Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага (выкладчык), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 1975, кафедра харавога і вакальнага мастацтва, прафесар, у 1987—2020 — загадчык кафедры; стваральнік і кіраўнік хора духоўнай музыкі «Дабравест», мужчынскага хора «Vivat»).
Памерла 17 студзеня 2020 года, пахавана на Паўночных могілках г. Мінска.
Навуковыя інтарэсы: харавое выканальніцтва; методыка работы з харавым калектывам; праблема адраджэння і захавання нацыянальных духоўных і мастацка-эстэтычных каштоўнасцей; маральнае і эстэтычнае выхаванне моладзі; педагогіка вышэйшай школы.
Remove ads
Узнагароды
Званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1995) і інш.
Бібліяграфія
- Нравственно-эстетическое воспитание учащихся профтехучилищ средствами хорового пения : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук : 13.00.01 / Пекутько Альбина Васильевна. ― Минск, 1981.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads