Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
Remove ads

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі — вышэйшая музычна-педагагічная навучальная ўстанова і навуковы цэнтр музыказнаўства, фалькларыстыкі, эстэтыкі, музычнай педагогікі ў г. Мінску. Заснавана ў 1932 годзе, да 1992 г. — Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага.[1]

Хуткія факты Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (БДАМ), Заснаваны ...

У 2000 годзе Беларускай Акадэміі музыкі быў прысвоены статус вядучага ВНУ нацыянальнай сістэмы адукацыі ў вобласці музычнага мастацтва.

Remove ads

Будынак

Thumb
Корпус на рагу вуліц Чычэрына і Камуністычнай

Будынак акадэміі музыкі ўзведзены ў 1958 годзе з цэглы па праеце архітэктара Рамана Гегарта. Чатырохпавярховы, складанай канфігурацыі ў плане, сіметрычны аб’ём. Галоўны фасад з парадным уваходам вылучаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам. Бакавыя крылы Г-падобныя ў плане. Аконныя праёмы прамавугольныя і арачныя. Сцяна паміж 2-м і 3-м паверхамі падзелена карнізам на 2 ярусы, якія апрацаваны пілястрамі, завершаны антаблементам. Ніжні ярус дэкарыраваны рустам. У цэнтры будынка на галоўнай восі — парадны вестыбюль, фае і канцэртная зала на 800 месцаў, у бакавых крылах размешчаны класы, аўдыторыі, кабінеты. У архітэктуры будынка выкарыстаны элементы класіцызму[2].

Remove ads

Структура ВНУ

Thumb
Магілёўскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

У склад Акадэміі ўваходзяць:

З 1990 па 2021 існаваў Магілёўскі філіял.

Remove ads

Рэктары

Выбітныя выпускнікі

Remove ads

Выбітныя выкладчыкі

Remove ads

Мастацкія калектывы Акадэміі

  • сімфанічны аркестр
  • сімфанічны аркестр опернай студыі
  • аркестр духавых інструментаў
  • камерны аркестр «Gradus ad Parnassum»
  • аркестр рускіх народных інструментаў
  • аркестр беларускіх народных інструментаў
  • аркестр баянаў і акардэонаў
  • студэнцкі хор
  • ансамбль духавых інструментаў «Інтрада»
  • ансамбль флейцістаў
  • ансамбль цымбалістаў «Лілея»

Міжнародныя сувязі

Супрацоўніцтва з міжнародных арганізацыямі

  • Міжнародная рада па музычнай адукацыі
  • Еўрапейская асацыяцыя кансерваторый, акадэмій і вышэйшых школ музыкі
  • Еўрапейская арганізацыя фартэпіянных педагогаў
  • Сусветная асацыяцыя цымбалістаў

Некаторыя з міжнародных партнёраў

Remove ads

Міжнародныя конкурсы, якія арганізуюцца Акадэміяй

  • Конкурс піяністаў, выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча
  • Конкурс струнных смычковых інструментаў імя М. Ельскага і інш.

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads