Альгерд Адамавіч Малішэўскі

беларускі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альгерд Адамавіч Малішэўскі (8 верасня 1922, Бабруйск22 лістапада 1989, Мінск) — беларускі мастак-жывапісец, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977)[3].

Хуткія факты Альгерд Адамавіч Малішэўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

З'яўляўся ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. У 1952 годзе скончыў факультэт жывапісу Харкаўскага дзяржаўнага мастацкага інстытута. Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1956 года. Стаў сябрам Саюза мастакоў БССР у 1965 годзе. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1953—1981).

Сын — Сяргей Малішэўскі (1956—2020) — таксама вядомы беларускі мастак.

Творчасць

Пісаў карціны ва ўсіх жанрах станковага жывапісу.

У лютым 1988 года прымаў удзел у мастацкай выставе аб'яднання «Няміга-17» у Мінску, у «Палацы мастацтваў». Яго твор з гэтай выставы — «Партрэт Арлена Кашкурэвіча» (1968, палатно, алей 120 х 90 см) — зараз знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь[4].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads