Альгірдас Буткявічус

літоўскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Альгірдас Буткявічус
Remove ads

А́льгірдас Буткя́вічус (літ.: Algirdas Butkevičius; нар. 19 лістапада 1958(1958-11-19)[1][2][…], Паэжарэй[d], Радзівілішкаўскі раён) — літоўскі палітык, Прэм’ер-міністр Літвы (2012—2016), лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы.

Хуткія факты Альгірдас Буткявічус, прэм’ер-міністр Літвы ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 19 лістапада 1958 года ў Паежэрай.

У 1977 годзе скончыў сярэднюю школу ў Шэдуве, у 1984 годзе — Віленскі інжынерна-будаўнічы інстытут, у 1998 годзе — Літоўскую акадэмію кіравання. Таксама павышаў кваліфікацыю ў Коўна, універсітэтах Даніі і ЗША. Працаваў у Вількавішках ў сферы будаўніцтва і архітэктуры, у 1991 годзе стаў намеснікам начальніка Вількавішкаўскай управы па пытаннях эканомікі і фінансаў, у 1995—1996 — дырэктар па маркетынгу кампаніі «AB Vilkasta».

Член КПСС у 1985—1988 гадах, у 1991 годзе ўступіў у СДПЛ, у 1995 годзе ўзначаліў Вількавішкаўскае аддзяленне партыі. З 1990 года — дэпутат мясцовага самакіравання, у 1996 годзе абраны ў Сейм Літвы. У 2001—2004 гадах працаваў у бюджэтна-фінансавым камітэце.

У 2004—2005 гадах быў Міністрам фінансаў Літвы, у 2006—2008 гадах — Міністрам транспарту і сувязі Літвы. У 2008—2009 гадах выконваў абавязкі кіраўніка СДПЛ, у 2009 годзе абраны старшынёй на пастаяннай аснове. У 2009 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах і заняў другое месца, сабраўшы 162 665 (11,8 %) галасоў.

З 22 лістапада 2012 года[3] па 22 лістапада 2016 года — Прэм’ер-міністр Літвы.

Сям’я

  • жонка — Яніна;
  • дачка — Індрэ.
Remove ads

Зноскі

  1. Algirdas Butkevičius // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Algirdas Butkevicius // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
  3. Сейм утвердил Альгирдаса Буткявичюса на пост премьера Литвы. Ведомости (22 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2012. Праверана 23 лістапада 2012.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads