Шадава

горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Шадаваmap
Remove ads

Шадава[3][4] або Шадаў[5], таксама Шадува́ (літ.: Šeduva) — горад у Літве, на рацэ Няўдува. Уваходзіць у склад Шавельскага павета Радзвілішкаўскага раёна, месціцца за 18 км ад Радзівілішкаў. Шадава адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція.

Хуткія факты Шадава, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

За часамі Вялікага Княства Літоўскага Шадава (ст.-бел.: Шадово[3]) было сталіцай аднаго з трактаў Жамойцкага староства. У 1654 годзе вялікі князь і кароль Ян II Казімір Ваза надаў Шадаву магдэбургскае права, у 1672 годзе Міхал Вішнявецкі пацвердзіў магдэбургскае права і надаў герб[4].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Шадава апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У другой палове XIX стагоддзя ў Шадаве былі праваслаўная мураваная царква, мураваны каталіцкі касцёл, мураваная сінагога, жыдоўскі малітоўны дом, 48 склепаў (9 мураваных), пачатковая школа, дом прытулку для 12 бедных, месца побыту камісара 4-й паліцыйнай акругі, паштовая станцыя, тэлеграф, чыгуначная станцыя[4]. Хрысціянскія жыхары займаліся земляробствам, жыды займаліся рамёствамі і гандлем. Таргі былі кожны чацвер, кірмашы 6 разоў на год[4]. У канцы XIX стагоддзя Шадава было заштатным горадам Шавельскага павета Ковенскай губерні.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У 1950—1962 гадах Шадава было цэнтрам Шадаўскага раёна.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Remove ads

Насельніцтва

Паводле даных перапісу 1897 года ў ім пражывала 4474 чалавек, у тым ліку яўрэі — 56,1 %; літоўцы — 31,4 %; палякі — 8,7 %; рускія — 1,5 %; немцы — 1,3 %[6].

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Remove ads

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads