Альмаш (правадыр)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Альмаш (правадыр)
Remove ads

А́льмаш[1] (венг.: Álmos; каля 820 — каля 895) — паўлегендарны правадыр саюза венгерскіх плямёнаў (надзьфеедэлем) у IX стагоддзі.

Хуткія факты Альмаш, Grand Prince of the Hungarians[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Інфармацыя пра Альмаша маецца толькі ў «Gesta Hungarorum» («Дзеянні уграў», «Хроніка Ананіма»), знакамітага летапісу канца XII стагоддзя, у «Chronicon Pictum» XIII стагоддзя і ў некалькіх іншых манускрыптах. Альмаш быў сынам Ідзьека[2] ці Элада. Паводле легенды, маці Альмаша, Эмешэ (Emese), убачыла ў ва сне міфічную птушку Турул, якая асемяніла Эмешэ і прадказала, што ад яе пойдзе шмат вялікіх каралёў. Легенда, такім чынам, тлумачыць імя Альмаш, якое паходзіць ад венгерскага слова венг.: àlom — сон.

Паводле сярэдневяковых хронік, Альмаш быў абвешчаны правадыром сямі венгерскіх плямёнаў, якія жылі ў Прычарнамор’і (Этэлкёз, ці Атэлькуза; Etelköz) пад уладай хазараў. Часам з тэксту «Аповесці мінулых гадоў» («Ішлі ўгры міма Кіева гарою, якая празываецца зараз Угорскай, прыйшлі да Дняпра і сталі вежамі: хадзілі яны гэтак жа, як цяпер полаўцы»[3]) робіцца выснова пра тое, што Олмаш (гэта значыць Альмаш) узначальваў мадзьярскія плямёны падчас падзей пад Кіевам і нават мог быць заснавальнікам Царквы Святога Мікалая на Аскольдавай магіле[4], што малаверагодна як у сілу храналагічных нестасовак, так і ў сілу язычніцкага веравызнання Альмаша і тагачасных венграў.

Аўтар «Gesta Hungarorum» сцвярджае, што пры Альмашы пачаўся рух уграў праз Карпаты, у прыватнасці, быў пераможаны і забіты ўжгарадскі князь Лабарац. У 895 годзе венгры пад кіраўніцтвам Альмаша, уступіўшы ў саюз з візантыйскім імператарам Львом VI Мудрым, уварваліся ў Балгарыю, але былі разбіты ў бітве на Паўднёвым Бугу балгарскім царом Сімяонам I і яго саюзнікамі печанегамі, што вымусіла іх пакінуць Прычарнамор’е і міграваць у раён сучаснай Венгрыі. Гэты паход узначаліў ужо сын Альмаша, Арпад (каля 845 — каля 907), родапачынальнік дынастыі Арпадаў.

Сам Альмаш пасля паражэння ад балгараў і печанегаў быў або забіты або прынесены ў ахвяру — з-за ваенных няўдач або рытуальна, па сканчэнні 40-гадовага тэрміна кіравання. Дакладнае месца яго смерці невядома.

Remove ads

У кіно

  • Заваяванне[hu] / Honfoglalás (1996; Венгрыя); рэжысёр Габар Кольтаі, у ролі Альмаша — Імрэ Шынкавіч.

Зноскі

  1. Транскрыпцыі яго імя: Almus (у Канстанціна Парфірароднага), Almucs, Almoutz. Відаць, Альмаш Венгерскі быў цёзкай свайго сучасніка Алмуша ібн-Селькейнека, хана волжскіх балгараў.
  2. Транскрыпцыі яго імя: Egyek і Ügek.
  3. Брайчевский М. Ю. Утверждение христианства на Руси. — К., 1989. — С. 100.

Библиография

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads