Альтэрнарыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альтэрна́рыя (Alternaria) — род паразітычных і сапрафітных недасканалых грыбоў сямейства плеяспоравых.
Remove ads
Апісанне
На Беларусі найбольш вядомы альтэрнарыя паслёнавая (Alternaria solani) і альтэрнарыя капусная (Alternaria brassicae) — узбуджальнікі альтэрнарыёзу бульбы, памідораў, насеннікаў капусты. Выклікаюць сухую плямістасць. Зніжаюць ураджай бульбы і памідораў, усходжасць насення капусты.
Міцэлій утварае цёмныя плямы з канідыямі, якімі грыбы размнажаюцца. Зімуюць грыбы міцэліем.
Remove ads
Некаторыя віды
- Alternaria brassicae — Альтэрнарыя капусная
- Alternaria cucumerina — Альтэрнарыя агурковая
- Alternaria porri — Альтэрнарыя парэю, ці Альтэрнарыя парэя
- Alternaria radicina — Альтэрнарыя каранёвая
- Alternaria solani — Альтэрнарыя паслёнавая
- Alternaria tenuis — Альтэрнарыя чаргаваная
Значэнне
Узбуджальнікі альтэрнарыёзу.
Меры барацьбы: знішчэнне раслінных рэшткаў, пратручванне насення капусты, фунгіцыды.
Літаратура
- Альтэрнарыя // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads