Альфонсас Аўгуліс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альфонсас Аўгуліс (літ.: Alfonsas Augulis; нар. 24 чэрвеня 1944) — літоўскі грамадскі дзеяч, дыпламат.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў в. Пелегрында, Астравецкі раён.
У 1957 годзе скончыў беларускую школу ў Рымдзюнах, у 1962 годзе — Марыямпальскую сярэднюю школу Віленскага раёна. У 1970 годзе скончыў Літоўскую акадэмію сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці інжынер-механік.
Працаваў у розных установах і арганізацыях. Пасля аднаўлення незалежнасці Літвы ў 1990 годзе працаваў намеснікам старшыні Камісіі па рэгіянальных праблемах пры Вярхоўным Савеце.
У 1993—1994 гадах быў першым паслом Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. На гэтай пасадзе стаў ініцыятарам стварэння літоўскага культурнага цэнтра ў Рымдзюнах[1]. Некалькі разоў беспаспяхова балатаваўся ў Сейм.
З 1995 годзе з’яўляўся прэзідэнтам таварыства «Kraštiečiai», старшынёй клуба выхадцаў з Гервяцкага краю («Gervėčių»), старшынёй Таварыства падтрымкі літоўцаў за мяжой, віцэ-старшынёй Літоўскага таварыства абароны правоў чалавека, членам праўлення Таварыства добраўпарадкавання Літвы і членам Віленскага савета[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads