Гервяцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гервя́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок[1] Гервяты.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Якентанскага сельсавета[2]. 27 сакавіка 1959 года ў склад сельсавета з Рындзюнскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Віктасіна, Гіры, Керплашына, Кністушкі, Мільцэі, Пелегрында і Петрыкі)[3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года[4] ў складзе Смаргонскага раёна. 26 снежня 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Чэхскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Вашкуны, Вялікія Яцыны, Гродзі, Зяленка, Кірэлі, Малыя Яцыны, Малюта, Палесціна, Польці, Сакалойці, Чэхі, Шацернікі і Швяйляны)[5]. 23 сакавіка 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рымдзюнскага сельсавета. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Астравецкага раёна. 27 студзеня 1975 года да сельсавета далучана частка скасаванага Чэхскага сельсавета. У 2005 годзе скасаваны вёска Гібірда і хутар Слабодка. 26 лютага 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Астравецкага сельсавета з населенымі пунктамі Ажуройсці, Баяры, Вялікія Якентаны, Дайлідкі, Малыя Якентаны, Міжаны, Мілайшуны, Новыя Якентаны, Падпруддзе, Субялі, Свіршчына, Тракелі, Юзуліна[6].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (44 населеныя пункты) — 1986 чалавек[7], з іх 64,9 % — беларусы, 22,5 % — літоўцы, 4,4 % — палякі, 3,9 % — рускія, 3,6 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (57 населеных пунктаў) — 2159 чалавек[9].
На 1 жніўня 2017 насельніцтва складала 2282 чалавекі[1].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads