Альфрэд Брэм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альфрэд Эдмунд Брэм (ням.: Alfred Edmund Brehm; 2 лютага 1829 — 11 лістапада 1884, Рэнтэндорф, Цюрынгія) — нямецкі вучоны-заолаг, аўтар знакамітай навукова-папулярнай працы «Жыццё жывёл».
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і вясковага пастара Людвіга Брэма, вядомага еўрапейскага арнітолага. З ранняга ўзросту пад кіраўніцтвам бацькі прымаў удзел у прыродазнаўчых і асабліва заалагічных назіраннях і працах. Спачатку Альфрэд Брэм паступіў ва ўніверсітэт Альтэнбурга на факультэт архітэктуры (1843), аб чым К. Краўзэ ў сваім біяграфічным нарысе пра Брэма піша: «Аднак ён не выбраў сабе гэтай кар’еры. Не стаў нават урачом або навукоўцам-заолагам, як трэба было б чакаць…». Вучыўся ў Іенскім універсітэце.
Дырэктар Гамбургскага заапарка (1863—66), заснавальнік Берлінскага акварыума (1867). У час вандраванняў па Егіпце, Нубіі, Судане, Абісініі, Іспаніі, Нарвегіі, Заходняй Сібіры сабраў грунтоўны матэрыял па біялогіі жывёл і абагульніў яго ў папулярным дапаможніку па заалогіі «Жыццё жывёл» (т. 1—6, 1863—69), дзе апісаў жыццё і характары жывёл.
Remove ads
Зноскі
- Alfred Brehm
- Alfred Edmund Brehm // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads