Альфрэд Гетнер (ням.: Alfred Hettner; 6 жніўня 1859, Дрэздэн — 31 жніўня 1941, Гайдэльберг) — нямецкі географ, асноўны тэарэтык і заснавальнік харалагічнай навуковай школы.
Навуковая кар’ера
Альфрэд Гетнер нарадзіўся ў сям’і вядомага дрэздэнскага літаратуразнаўца і мастацтвазнаўца Германам Гетнера. У 1882-84 і 1888-90 падарожнічаў па Паўднёвай Амерыцы, па вяртанні ў Нямеччыну апублікаваў справаздачы аб гэтых экспедыцыях, якія прыцягнулі да маладога навукоўца ўвагу навуковай супольнасці. Інтарэсы Гетнера былі разнастайныя — ад геамарфалогіі і кліматалогіі да сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і картаграфіі.
У 1894-99 Гетнер быў прафесарам Лейпцыгскага ўніверсітэта, у 1899—1928 выкладаў у Гайдэльбергскім універсітэце. У 1895 ім быў заснаваны часопіс «Geographische Zeitschrift», галоўным рэдактарам якога ён быў на працягу сарака гадоў. У 1920-31 гадах Гетнер узначальваў Гайдэльбергскае аддзяленне Нямецкага каланіяльнага таварыства, арганізацыі, якая займалася вывучэннем пытанняў, звязаных з германскімі калоніямі.
Асноўныя працы
- Die Einheit der Geographic in Wissenschaft und Unterricht (1919)
- Methodische Zeit- und Streitfragen в Geographische Zeitschrift, Bd. 29 (1923)
- Геаграфія, яё гісторыя, сутнасць і метады (Die Geographie, ihre Geschichte, ihr Wesen und ihre Methoden), 1927
- Vergleichende Landerkunde (Bd 1—4, 1933—35)
- Gesetzma6igkeit und Zufall in der Geographie (1935)
Зноскі
- Alfred Hettner // Professorenkatalog der Universität Leipzig — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Alfred Hettner // Brockhaus Enzyklopädie
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118704273 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118704273 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118704273 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.