Картаграфія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Картаграфія
Remove ads

Картаграфія (ад грэчаскай χάρτης — «карта» і γράφειν — «маляваць») — навука аб даследаванні, мадэляванні і адлюстраванні прасторавага размяшчэння, спалучэння і ўзаемасувязі аб’ектаў і з’яў прыроды і грамадства (геаграфічнай абалонкі Зямлі). У больш шырокай трактоўцы картаграфія ўключае тэхналогію і вытворчую дзейнасць.

Thumb
Рэльеф Беларусі.

Аб’ектамі картаграфіі з’яўляюцца Зямля, нябесныя целы, зорнае неба і Сусвет. Найбольш папулярнымі пладамі картаграфіі (зразумелымі большасці людзей) з’яўляюцца вобразна-знакавыя мадэлі прасторы ў выглядзе: плоскіх карт, рэльефных і аб’ёмных карт, глобусаў. Яны могуць быць прадстаўлены на цвёрдых, плоскіх або аб’ёмных матэрыялах (папера, пластык) або ў выглядзе малюнка на відэаманіторы.

Remove ads

Картаграма

Thumb
Доля насельніцтва паводле раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання Беларусі, якая назвала беларускую мову роднай. Даныя перапісу 2009 года.

Картаграма — карта, якая паказвае сярэдняе значэнне характэрыстыкі якога-небудзь аб’екта ці з’явы па адзінках тэрытарыяльнага падзелу, напрыклад, шчыльнасці насельніцтва па абласцях, разаранасць тэрыторый, ВУП на душу насельніцтва і г. д. Часцей за ўсё змест картаграмы складаецца спосабам колькаснага фону — калі інтэнсіўнасць якога-небудзь колеру залежыць ад велічыні характэрыстыкі.

Remove ads

Картадыяграма

Картадыяграма — карта, якая паказвае структуру і/ці дынаміку якога-небудзь паказчыка па тэрытарыяльных адзінках. Картадыяграма складаецца шляхам размяшчэння неабходных дыяграмных фігур на карце ў межах адпаведных тэрытарыяльных адзінак. Зместам картадыяграмы можа быць нацыянальны склад насельніцтва абласцей, гадавая дынаміка тэмператур і г. д.

Анамарфоза

Анамарфоза — графічная выява, вытворная ад геаграфічнай карты, маштаб аб'ектаў на якой прапарцыянальны значэнню іх характарыстык. Напрыклад, анамарфоза краін свету, створаная на аснове колькасці насельніцтва, ўяўляе сабой карту свету, на якой памер краін зменены так, каб быць прапарцыянальным колькасці іх насельніцтва. Анамарфозы зрэдку выкарыстоўваюцца ў сацыяльна-геаграфічных даследаваннях.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads