Альфрэд Гугенберг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Альфрэд Гугенберг
Remove ads

Альфрэд Эрнст Крысціян Аляксандр Гугенберг (ням.: Alfred Ernst Christian Alexander Hugenberg; 19 чэрвеня 1865, Гановер — 12 сакавіка 1951, Кюкенбрух) — нямецкі бізнесмен і палітык. Яго канцэрн кантраляваў палову нямецкай прэсы і ўнёс значны ўклад у разбурэнне Веймарскай рэспублікі з дапамогай нацыяналістычнай і антыдэмакратычнай прапаганды. Рэйхміністр у першым кабінеце Адольфа Гітлера ў 1933 годзе.

Хуткія факты Альфрэд Гугенберг, Імя пры нараджэнні: ...

У 1918 годзе ўступіў у НННП, прадстаўляў гэтую партыю з 1919 года ў рэйхстагу. Стаў старшынём НННП пасля яе правалу на выбарах у 1928 годзе.

Гугенберг быў прыхільнікам ідэй радыкальнага нацыяналізму. Ён спадзяваўся зрынуць рэжым Веймарскай рэспублікі і ўстанавіць аўтарытарную форму праўлення.

Да 1933 года супрацоўнічаў з нацысцкай партыяй, у 1932 годзе падтрымаў Франца фон Папена. Ён стаў міністрам эканомікі, сельскай гаспадаркі і харчавання ў кабінеце Гітлера. У чэрвені 1933 года быў змушаны скласці з сябе паўнамоцтвы міністра, але застаўся дэпутатам рэйхстага.

Пасля вайны быў затрыманы англічанамі. У 1949 годзе быў прызнаны «спадарожнікам», які не нясе прававой адказнасці за нацысцкія злачынствы. Памёр 12 сакавіка 1951 года.

Remove ads

Зноскі

1. Alfred Hugenberg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Alfred Hugenberg // Brockhaus Enzyklopädie

3. Гугенберг Альфред // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Гугенберг Альфред // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads