Альфрэд Рэбанэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альфрэд Рэбанэ (эст.: Alfred Rebane; 9 ліпеня 1902, Суурэ-Яані — 29 снежня 1986, Талін) — эстонскі акцёр. Народны артыст Эстонскай ССР (1960).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 9 ліпеня 1902 года ў Суурэ-Яані.
У 1922 годзе скончыў ваеннае вучылішча, да 1934 года служыў у бранятанкавай брыгадзе, калі быў звольнены з сапраўднай службы. Потым служыў кіраўніком фізічнага выхавання ў навучальных установах Узброеных сіл Эстоніі.
Дэбютаваў на тэатральнай сцэне ў 1922 годзе ў непрафесійным тэатры таварыства Валга Садэ ў г. Валга. Да 1934 года сумяшчаў працу ў аматарскіх і паўпрафесійных правінцыйных тэатрах з ваеннай службай і з выкладчыцкай дзейнасцю.
У 1934 годзе ўступіў у трупу тэатра «Ванемуйнэ» (Тарту). У 1935 годзе перайшоў у Талінскі драматычны тэатр, у 1936 годзе — у талінскі Рабочы тэатр.
У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў у Эстонскім мастацкім ансамблі ў эвакуацыі (Яраслаўль, 1942—1944). З 1944 года — акцёр і рэжысёр Тэатра імя Кінгісепа ў Таліне (цяпер Эстонскі драматычны тэатр).
З 1946 года адначасова выкладаў акцёрскае майстэрства ў Дзяржаўным тэатральным інстытуце Эстонскай ССР.
У 1950—1952 гадах — галоўны рэжысёр Тэатра імя Кінгісепа ў Таліне. Паставіў у Тэатры імя Кінгісепа спектаклі: «Гора ад розуму» (1948), «Глыбокая разведка» Крона (1949), «Недалетак» (1951), «На мяжы дня і ночы» Якабсона (1951).
Здымаўся ў кіно.
Памёр 29 снежня 1986 года ў Таліне. Пахаваны на Лясных могілках у Таліне.
Remove ads
Фільмаграфія
- (1968) «Венская паштовая марка» — Тоніс Юлі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads